Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2017

Буйныя экспартныя крэдытныя агенцтвы Беларусі і Кітая падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" і кітайская кампанія Sinosure падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Падпісанне пагаднення з буйнейшым сусветным экспартным крэдытным агенцтвам з'яўляецца лагічным працягам супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў фінансавай сферы. Дакумент будзе садзейнічаць прыцягненню кітайскіх інвестыцый у беларускую эканоміку, а таксама створыць пляцоўку для абмеркавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў з выкарыстаннем інструментаў страхавання фінансавых рызык", - падкрэсліў генеральны дырэктар "Белэксімгаранта" Генадзь Міцкевіч.

Гендырэктар "Белэксімгаранта" расказаў, што адным з напрамкаў сумеснай работы агенцтваў будзе фінансавая падтрымка пры прасоўванні прадукцыі прадпрыемстваў - рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" на рынкі трэціх краін. "Таксама вельмі важна, што з'явіцца магчымасць прыцягнення нацыянальных фінансавых рэсурсаў пры рэалізацыі экспартных кантрактаў як з боку КНР, так і з боку Беларусі пад страхавое забеспячэнне нашых экспартных крэдытных агенцтваў", - паведаміў ён.

"Белэксімгарант" працуе ўжо, напрыклад, з холдынгам "Гарызонт", у склад якога ўваходзіць сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства "Мідэа-Гарызонт". "Пагадненне - гэта толькі першы крок нашага супрацоўніцтва. Мы пастараемся данесці да беларускіх прадпрыемстваў інфармацыю аб гэтым дакуменце і яго магчымасцях", - канстатаваў Генадзь Міцкевіч.

У сваю чаргу начальнік прадстаўніцтва Sinosure ў Расіі Се Чжунмінь адзначыў, што падпісанне пагаднення было чаканым. "Кітай і Беларусь - вельмі дружныя краіны, стратэгічныя партнёры, таму падпісанне дакумента дапаможа вывесці эканамічнае супрацоўніцтва на новы ўзровень", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі