Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2017
Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі стужку і націснулі сімвалічную кнопку запуску работ...
30 Сак 2017
Беларусі прапануюць пабудаваць у Паўднёва-Усходняй Азіі вытворчасць накшталт Гарлыкскага ГАК
"Мы плануем такія праекты будаваць і ў іншых краінах. Я пакуль не называю, дзе, але ўжо ёсць прапановы "Беларуськалію", "Белгархімпраму" будаваць за мяжой. У Паўднёва-Усходняй Азіі ёсць такія прапановы", - паведаміў Анатоль Калінін...
30 Сак 2017
Кабякоў канстатуе паляпшэнне сітуацыі ў гандлі паміж Беларуссю і Расіяй
На думку Андрэя Кабякова, цяпер самы зручны час прыняць дадатковыя меры, якія далі б магчымасць вярнуць тавараабарот паміж дзвюма краінамі на той узровень, які быў яшчэ некалькі гадоў таму...
30 Сак 2017
Пакістан гатовы інвесціраваць у стварэнне новай зборачнай вытворчасці трактароў BELARUS
"Мы гатовы інвесціраваць разам з вамі ў сумеснае прадпрыемства. У бліжэйшы час хацелі б абмеркаваць умовы, на якіх магчыма сумесная работа, каб заключыць кантракт як мага хутчэй", - заявіў Шэйх Алаўдзін...
30 Сак 2017
Беларусь і Туркменістан актывізуюць супрацоўніцтва ў сферы міжнародных транспартных зносін
"З улікам гэтага, а таксама выгод нашага геаграфічнага становішча мы дамовіліся аб выкарыстанні ўзаемнага патэнцыялу", - сказаў Гурбангулы Бердымухамедаў...
30 Сак 2017
Беларусь гатова стварыць дызель-поезд для гарачага клімату Туркменістана
"Мы гатовы рэалізоўваць тут і самаходную, і прычапную сельскагаспадарчую тэхніку, і не толькі. Мы можам паспрабаваць стварыць (не паспрабаваць, а дакладна можам стварыць - ёсць такі інтарэс) дызель-поезд для эксплуатацыі ў гэтых гарачых кліматычных умовах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
30 Сак 2017
Беларусь і Пакістан рыхтуюцца правесці першы сельскагаспадарчы форум
"Мы сур'ёзна рыхтуемся да афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Пакістан, які пройдзе 9-13 красавіка. У праграме, акрамя сустрэч на высокім узроўні, правядзенне першага Беларуска-пакістанскага сельскагаспадарчага форуму", - расказаў Уладзімір Андрэйчанка...
30 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь гатова забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для паставак у Еўропу
"Вы можаце прадаваць сваю прадукцыю з тэрыторыі Беларусі на еўрапейскі прэміяльны рынак. Мы забяспечым вас лагістычнымі цэнтрамі, складамі, абсталяваннем - у нас вельмі бурна гэта развіваецца цяпер. Паглядзіце, што вам выгадна ў Еўропе прадаваць, шляхі мы вызначым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
29 Сак 2017
Новае радовішча базальту адкрыта ў Беларусі
"Атрыманы першыя рэзультаты геолагаразведачных работ. Адкрыта новае радовішча базальту. Гэта новы для Беларусі від сыравіны", - сказаў Сяргей Мамчык. Радовішча размешчана каля вёскі Новы Двор Пінскага раёна. "На глыбінях ад 50 м да 70 м на плошчы амаль 64 га выяўлены базальты. Паводле папярэдніх ацэнак, запасы базальту перавышаюць 30 млн т...
29 Сак 2017
Табанюхаў: Беларусь і Туркменістан у перспектыве могуць выйсці на ўзровень тавараабароту $1 млрд
Экспарт беларускіх паслуг у Туркменістан склаў каля $160 млн. Пры гэтым сфера адукацыі прыносіць Беларусі ў гэтым напрамку штогод прыбытак $20 млн. Ёсць рэзервы ў будаўнічай, медыцынскай, турыстычнай і дзелавых галінах, IT-сферы...
28 Сак 2017
Беларусь створыць сумесныя аўтазборачныя вытворчасці на тэрыторыі В'етнама
Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы арганізацыю візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных сувязей, а таксама рэалізацыю праектаў па стварэнні сумесных аўтазборачных вытворчасцей на тэрыторыі В'етнама...
28 Сак 2017
Беларускаму генпадрадчыку Гарлыкскага ГАК пералічана ўжо $700 млн за праведзеныя работы
"Цяпер ідуць разлікі. Там даволі складаная сістэма разлікаў і пагашэння авансаў, пэўныя гарантыйныя абавязацельствы. Але на рахунак "Белгархімпрама" як генеральнага падрадчыка пералічана ўжо каля $700 млн. Падпісаны ўсе неабходныя дагаворы, і суправаджэнне дзейнасці камбіната ў адпаведнасці з кантрактам будзе ажыццяўляцца да 2020 года. Гэта таксама аплатная работа", - сказаў Міхаіл Мясніковіч...
28 Сак 2017
У Англіі прэзентавалі бабруйскія малагабарытныя трактары "Беларус"
Прэзентацыя беларускай прадукцыі была арганізавана кампаніяй BelarusTractorsLtd., якая базіруецца ў г. Банвел і з'яўляецца з 2016 года афіцыйным дылерам ААТ "БЗТДіА" ў Вялікабрытаніі. Прадстаўленая ўвазе брытанскіх фермераў лінейка малагабарытных трактароў "Беларус" уключае ў сябе 9 асноўных мадэлей тэхнікі з рухавікамі магутнасцю ад 25 да 63 к. с...
24 Сак 2017
Лукашэнка: У Беларусі бізнесменаў не "кідаюць"
Ён адзначыў, што, наадварот, на рэгіянальным узроўні даводзяцца заданні па прыцягненні замежных інвестыцый, а таму ўладная вертыкаль зацікаўлена ў адпаведным працэсе. "Гэта палітыка ўжо. Вы тут не як дома, вы тут - дома", - сказаў беларускі лідар...
24 Сак 2017
Лукашэнка даручыў прапрацаваць будаўніцтва ў Беларусі новай азотнай вытворчасці
Аляксандр Лукашэнка даручыў вызначыць месца, дзе лепш размясціць завод, улічваючы лагістыку, наяўнасць працоўных рэсурсаў і іншыя важныя моманты. "Ці варта канцэнтраваць каля Гродна другую такую вытворчасць? Трэба разгрупоўваць такія рэчы па краіне, але гэта не прынцыпова, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Падумайце, дзе стварыць гэту кампактную, сучасную вытворчасць"...
24 Сак 2017
Італія мае намер развіваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы зялёнай эканомікі
Сектар зялёнай эканомікі вельмі важны і з'яўляецца інавацыйным для абедзвюх краін - Італіі і Беларусі. Яго важнасць пацвярджае і той факт, што ў форуме прымуць удзел больш за 200 арганізацый, палавіна з якіх італьянскія. Да гэтага часу італьянскія інвестары канцэнтраваліся на традыцыйных для італьянскага бізнесу сектарах эканомікі...
23 Сак 2017
Беларусі і Пакістану пад сілу нарасціць узаемны тавараабарот да $1 млрд да 2020 года - Воўк
"Адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам з кожным годам толькі ўмацоўваюцца, а двухбаковае супрацоўніцтва плённа развіваецца ва ўсіх сферах, - расказаў міністр прамысловасці. - Два апошнія гады сталі пераломнымі ў беларуска-пакістанскіх адносінах і азнаменаваліся пачаткам сур'ёзнага палітычнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях"...
23 Сак 2017
Беларусь і Сусветны банк дамовіліся рэалізаваць новы комплексны праект у сферы ЖКГ
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам...
23 Сак 2017
Мінэнерга: Стрэс-тэсты на БелАЭС праведзены па еўрапейскай методыцы
Паводле слоў намесніка міністра, у 2016 годзе Беларусь правяла стрэс-тэсты па еўрапейскай методыцы, з улікам рэкамендацый, заснаваных на распрацаваных Еўракамісіяй і ENSREG (Еўрапейская група рэгулятараў ядзернай бяспекі) спецыфікацыях. Цяпер нацыянальны рэгулятар (Дзяржатамнагляд) рыхтуе справаздачу па стрэс-тэстах, якая будзе прадстаўлена грамадскасці і Еўрапейскай камісіі...
23 Сак 2017
Інвестфорум "Беларусь - ЕС" у кастрычніку пройдзе ў Люксембургу
Бакі абмеркавалі бягучую дынаміку адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза, перспектывы супрацоўніцтва па шэрагу канкрэтных напрамкаў у двухбаковым і шматбаковым фарматах. У прыватнасці, былі разгледжаны магчымасці прыцягнення інвестыцый міжнародных фінансавых інстытутаў у беларускія праекты...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі