Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Сак 2017

Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работу

Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работу31 сакавіка, Гарлык /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі стужку і націснулі сімвалічную кнопку запуску работ.

Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работуКіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з прадпрыемствам і яго вытворчымі магчымасцямі, а затым пакінулі запісы ў Кнізе ганаровых гасцей камбіната.

"Увядзенне ў строй з удзелам беларускіх спецыялістаў Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які ўвасобіў лепшыя рашэнні і самыя перадавыя тэхналогіі, з'яўляецца яркім прыкладам плённага супрацоўніцтва нашых дзяржаў. Упэўнены, гэта ўнікальная высокатэхналагічная вытворчасць унясе важкі ўклад ва ўмацаванне эканомікі Туркменістана і развіццё ў краіне новай, горна-хімічнай галіны на карысць туркменскага народа", - гаворыцца ў запісе Аляксандра Лукашэнкі.

Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работуГарлыкскае радовішча калійных солей размешчана на паўночным усходзе Туркменістана. Яго разведка была выканана яшчэ ў 1964-1966 гадах. Аднак тады Савецкі Саюз не валодаў неабходнымі тэхналогіямі для будаўніцтва маштабнай вытворчасці.

У 2010 годзе беларускі генпадрадчык ААТ "Белгархімпрам" падпісаў з дзяржаўным канцэрнам "Туркменхімія", які выступіў у якасці заказчыка, кантракт на будаўніцтва пад ключ Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната.

Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работуКошт праекта ацанілі ў $1 млрд. Будаўніцтва вялося сіламі 14 беларускіх і 22 туркменскіх падрадных арганізацый. Агульная колькасць працуючых на пляцоўцы перасягнула 2,3 тыс. чалавек, практычна палавіну з іх склалі грамадзяне Беларусі.

Комплекс камбіната налічвае 125 аб'ектаў. Асноўнай яго часткай з'яўляецца руднік. Падыманне радовішча прадугледжана двума вертыкальнымі шахтавымі стваламі: клецевым (глыбіня 309 м) і скіпавым (глыбіня 364 м).

Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат афіцыйна пачаў работуДругой часткай камбіната стаў комплекс наземных аб'ектаў абагачальнай фабрыкі для перапрацоўкі руды ва ўгнаенні. Тут пабудаваны цэх драблення, склад руды, флатацыйная абагачальная фабрыка, цэх сушкі і грануляцыі, цэх пагрузкі, аддзяленне згушчэння, солеадвал і шламасховішча, рэагентная гаспадарка, рамонтна-механічны цэх.

Чакаецца, што на працягу трох гадоў камбінат выйдзе на праектную магутнасць 1,4 млн т калійнай прадукцыі ў год.

Ужо выраблена першая партыя ўгнаенняў аб'ёмам больш за тону. Частка была пастаўлена на ўнутраны рынак Туркменістана, астатняе экспартавалі ў Афганістан, што знаходзіцца за 25 км ад радовішча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс