Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2017

Інвестфорум "Беларусь - ЕС" у кастрычніку пройдзе ў Люксембургу

23 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕС, пасол Беларусі ў Бельгіі Аляксандр Міхневіч 22 сакавіка сустрэўся з еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханесам Ханам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі бягучую дынаміку адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза, перспектывы супрацоўніцтва па шэрагу канкрэтных напрамкаў у двухбаковым і шматбаковым фарматах. У прыватнасці, былі разгледжаны магчымасці прыцягнення інвестыцый міжнародных фінансавых інстытутаў у беларускія праекты. Размова ішла таксама аб падрыхтоўцы чарговага інвестыцыйнага форуму "Беларусь - ЕС", які намечаны на кастрычнік у Люксембургу, і лістападаўскага саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі