Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2017

Пакістан гатовы інвесціраваць у стварэнне новай зборачнай вытворчасці трактароў BELARUS

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакістан гатовы рэалізаваць інвестыцыйны праект па адкрыцці зборачнай вытворчасці трактароў BELARUS. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці ўрада правінцыі Пенджаб Шэйх Алаўдзін у час перагавораў з кіраўніцтвам Мінскага трактарнага завода. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.

"Мы гатовы інвесціраваць разам з вамі ў сумеснае прадпрыемства. У бліжэйшы час хацелі б абмеркаваць умовы, на якіх магчыма сумесная работа, каб заключыць кантракт як мага хутчэй", - заявіў Шэйх Алаўдзін. Міністр прамысловасці прапанаваў разгледзець пытанне аб размяшчэнні вытворчай пляцоўкі ў адной са спецыяльных эканамічных зон правінцыи Пенджаб. "Калі зборачная вытворчасць будзе размешчана ў такой зоне, мы таксама гатовы разглядаць пытанне аб зніжэнні падаткаў і пошлін", - падкрэсліў міністр.

На сённяшні дзень трактарны парк Пакістана ацэньваецца ў 700 тыс. адзінак тэхнікі. Штогадовая патрэбнасць рынку - 85-90 тыс. трактароў.

У час перагавораў Шэйх Алаўдзін адзначыў, што ў Пакістане добра ведаюць тэхніку BELARUS, фермеры яе цэняць за якасць і трываласць.

Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка ў сваю чаргу прапанаваў не абмяжоўвацца толькі зборкай трактароў, а пастаўляць пакістанскім фермерам тэхніку разам з земляробскімі тэхналогіямі. "Калі мы інвесціруем у сумеснае прадпрыемства, лагічна, што яно павінна прапаноўваць аграрыям якую-небудзь тэхналогію, а не проста трактар - сеялкі, веялкі, плугі, прычэпы", - адзначыў Фёдар Дамаценка.

Таксама бакі дамовіліся, што на будучай вытворчасці магчыма зборка не толькі сельскагаспадарчай, але і камунальнай тэхнікі. "Мы гатовы разгледзець ужо існуючыя вытворчыя пляцоўкі і ўкараніць самыя сучасныя і перадавыя тэхналогіі", - заявіў Фёдар Дамаценка.

Мінскі трактарны завод пачаў пастаўкі ў Пакістан у 1955 годзе. За гады супрацоўніцтва былі пастаўлены больш за 130 тыс. трактароў. У 2015 годзе ў Пакістане на базе завода Orient Tractor адкрыта зборачная вытворчасць па выпуску трактароў BELARUS. Вытворчыя магутнасці дадуць магчымасць выпускаць каля 4 тыс. адзінак тэхнікі штогод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі