Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Сак 2017

Лукашэнка: У Беларусі бізнесменаў не "кідаюць"

24 сакавіка, Лідскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дзяржава стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу і прыцягнення замежных інвестараў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Лідскім раёне ў час наведвання мясаперапрацоўчага прадпрыемства ЗТАА "Арвібелагра", створанага літоўскімі інвестарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас не "кідаюць" бізнесменаў. У Беларусі гэтага няма", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што, наадварот, на рэгіянальным узроўні даводзяцца заданні па прыцягненні замежных інвестыцый, а таму ўладная вертыкаль зацікаўлена ў адпаведным працэсе. "Гэта палітыка ўжо. Вы тут не як дома, вы тут - дома", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб стане і новых напрамках развіцця птушкагадоўлі ў рэспубліцы, прыцягненні замежных інвестыцый для стварэння новых рабочых месц і сучасных імпартазамяшчальных тэхналогій. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучасным тэхналагічным працэсам перапрацоўкі мяса птушкі.

Паводле слоў кіраўніцтва прадпрыемства, у Беларусі створаны выдатныя ўмовы для работы і інвестар плануе далейшае пашырэнне гэтага бізнесу ў краіне.

"Мяне вельмі хвалюе, калі мы нешта недабудавалі, недзе нешта кінулі. Гэты недабуд доўга тут існаваў - да таго часу, пакуль не прыйшлі нашы родныя людзі, з якімі мы калісьці жылі ў адной дзяржаве (няважна, што ў розных жывём цяпер). Яны ўклалі вялікія грошы і пачалі вырабляць патрэбную для краіны прадукцыю. Рынак тут вельмі вялікі", - сказаў Прэзідэнт у час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства.

"Такія новыя рабочыя месцы нам вельмі патрэбны. І гэта добра, што нашы родныя людзі сюды прыехалі і не лічаць, што гэта чужая краіна. Мы будзем дапамагаць вам, як дапамагаем усім тым прыватнікам, з якімі мы дамовіліся, якія прыйшлі да нас і адкрылі тут вытворчасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асноўны від дзейнасці ЗТАА "Арвібелагра" - гадоўля індыкоў і прамысловая вытворчасць прадукцыі з індычыны. Інвестыцыйным праектам прадугледжаны выпуск розных відаў прадукцыі: паўфабрыкаты, фарш, каўбасныя вырабы, вэнджаныя і вяленыя прадукты, індычыны ў сырым выглядзе. Патэнцыяльнымі рынкамі збыту гатовай прадукцыі з'яўляюцца краіны Еўрапейскага саюза, Расійская Федэрацыя, а таксама ўнутраны рынак Беларусі. Цяпер плануецца далейшае развіццё прадпрыемства, якое ўключае ў сябе будаўніцтва двух дадатковых комплексаў ферм па гадоўлі індыкоў, а таксама будаўніцтва цэха па вытворчасці камбікармоў.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс