У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2017

Беларуска-італьянскі бізнес-форум па пытаннях зялёнай эканомікі адбудзецца 24 сакавіка

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-італьянскі бізнес-форум па пытаннях зялёнай эканомікі адбудзецца 24 сакавіка ў Мінску. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, паведамляе БЕЛТА.

Удзельнікі форуму азнаёмяцца з перадавымі дасягненнямі італьянскай прамысловасці ў галіне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, перапрацоўкі адходаў, паляпшэння якасці паветра, павышэння энергаэфектыўнасці эканомікі і рэалізацыі канцэпцыі "разумных" гарадоў. Таксама будуць разгледжаны магчымасці фінансавання праектаў у сферы зялёнай эканомікі, якія прапануюцца буйнымі прыватнымі банкамі і міжнароднымі фінансавымі інстытутамі.

Пасля заканчэння пленарнай часткі форуму пройдуць b2b-перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і Італіі.

Арганізатарамі з'яўляюцца пасольства Італіі ў Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата пры падтрымцы Італьянскага дзяржаўнага агенцтва па пашырэнні за мяжой і інтэрнацыяналізацыі італьянскіх прадпрыемстваў (ICE), Італьянскага дзяржаўнага экспартна-крэдытнага агенцтва (SACE) і Гандлёва-прамысловай палаты "Італія-Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс