У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Сак 2017

Лукашэнка: Адсочваць цэнаўтварэнне ў Беларусі будуць вельмі сур'ёзна

21 сакавіка, Магілёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адсочваць цэнаўтварэнне ў Беларусі будуць вельмі сур'ёзна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы ў Магілёве з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што справядлівае цэнаўтварэнне - адно з важнейшых пытанняў для краіны, і яго будуць адсочваць вельмі сур'ёзна.

Прэзідэнт задаўся пытаннем, чаму цэны на цукар, калі не хлусіць статыстыка, выраслі на 20-25 працэнтаў? "Адкуль? У нас жа свае заводы, мы вырабляем цукру ў два разы больш, чым нам трэба. Адзіная можа быць прычына, што высокія цэны на цукар у Расіі, Украіне, - вакол. Тады нікуды не дзенешся, трэба, каб была роўная цана. Калі яна будзе вельмі нізкая, цукар увесь вывезуць, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Але мне кажуць, што ўжо ў Беларусі цукар вышэйшы па кошце, чым у Расіі".

Разам з тым кіраўнік дзяржавы дадаў, што дэфляцыя - гэта небяспечны працэс. "Калі цэны падаюць, адразу ж затаварваецца вытворчасць, збыту прадукцыі няма, попыту на прадукцыю няма. А значыць, прадпрыемства не плаціць заработную плату і з цягам часу закрываецца", - адзначыў ён.

Немалаважнымі пытаннямі, якія патрабуюць вырашэння, Аляксандр Лукашэнка таксама назваў неабходнасць павышэння заработнай платы і працоўную занятасць. "Для нас вельмі важна занятасць менавіта на новых прадпрыемствах, вось такіх прадпрыемствах. Але я не супраць, калі будуць стварацца маленькія прадпрыемствы: 3, 5, 10, 15, 40, 50 чалавек - няважна. І на такіх прадпрыемствах павінны людзі працаваць, - упэўнены беларускі лідар. - Потым я абсалютна не супраць, калі на старых прадпрыемствах будуць стварацца вытворчасці і там будуць задзейнічаны людзі. Галоўнае, каб гэта была нармальная работа".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс