Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Сак 2017

Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі савет па развіцці ІТ-тэхналогій

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі савет па развіцці ІТ-тэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмяркоўвалася ідэя стварэння савета, у які могуць увайсці і дзяржаўныя служачыя, адказныя за прыняцце тых ці іншых рашэнняў (асабліва рэгулятарнай нарматыўнай базы), і інвестары, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій, і вучоныя", - адзначыў памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі.

Паводле яго слоў, на адпаведнай пляцоўцы маглі б аператыўна абмяркоўвацца новыя ідэі. "І, галоўнае (абмяркоўваць на пляцоўцы савета. - Заўвага БЕЛТА), што павінна зрабіць дзяржава, каб вынікі былі яшчэ лепшыя. Каб аператыўна знімаць любыя бар'еры, што ўзнікаюць", - сказаў памочнік Прэзідэнта.

Усевалад Янчэўскі адзначыў, што адна з істотных праблем для сферы высокіх тэхналогій у тым, што з-за імклівага развіцця гэтага напрамку ў Беларусі і свеце ў цэлым за адпаведнымі працэсамі не заўсёды паспявае заканадаўчая база. "З гэтай праблемай сутыкаюцца вельмі многія краіны свету. Трэба аператыўна адаптаваць нормы пад дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу. І тут вельмі пажадана, каб мы як мінімум ішлі ў нагу. А калі недзе будзем апярэджваць, гэта наогул цудоўна", - заявіў памочнік Прэзідэнта.

Інвестар Міхаіл Гуцарыеў у сваю чаргу падкрэсліў, што савет па развіцці ІТ-тэхналогій будзе канкрэтна займацца прыцягненнем інвестыцый і інвестараў у Беларусь. "Гэта стварэнне кампаній тут, навучанне кадраў, вытворчасць прадуктаў на тэрыторыі Беларусі. Такая сёння пастаўлена задача Прэзідэнтам, і на працягу 2-3 месяцаў мы будзем займацца падрыхтоўкай гэтых дакументаў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі