Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2017

Мінэнерга: Электраэнергія з БелАЭС будзе запатрабавана ў поўным аб'ёме на ўнутраным рынку

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вырабленая на Беларускай АЭС электраэнергія будзе запатрабавана ў поўным аб'ёме на ўнутраным рынку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі.

Намеснік міністра адзначыў, што ўласныя паліўна-энергетычныя рэсурсы краіна ў дастатковай колькасці не мае і развіваць атамную энергетыку ў Беларусі неабходна ў першую чаргу для зніжэння сабекошту вытворчасці электраэнергіі, а таксама дыверсіфікацыі выкарыстоўваемых для гэтага відаў паліва.

Калі прымалася рашэнне аб будаўніцтве ў Астраўцы атамнай электрастанцыі, экспарт электраэнергіі ў якасці асноўнай мэты не разглядаўся. "Электраэнергія, вырабленая на Беларускай АЭС, прызначана для ўнутранага спажывання, яна ў поўным аб'ёме будзе выкарыстоўвацца ўнутры краіны. АЭС у Астраўцы будуецца для таго, каб умацаваць энергетычную бяспеку і ў цэлым павысіць канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі", - адзначыў Вадзім Закрэўскі.

У час рэалізацыі дзяржаўных праграм развіцця беларускай энергасістэмы праведзена мэтанакіраваная работа па мадэрнізацыі існуючых і стварэнні новых генерыруючых магутнасцей з выкарыстаннем сучасных энергаэфектыўных тэхналогій. Актыўна развіваецца аднаўляльная энергетыка, у тым ліку з выкарыстаннем мясцовых энергарэсурсаў, рэалізуецца праграма па энергазберажэнні. З улікам патэнцыялу беларускай энергасістэмы магчымасць продажу ў будучым электраэнергіі ў суседнія краіны не выключана.

Беларуская АЭС будуецца па праекце АЭС-2006 з рэактарамі тыпу ВВЭР-1200. Будпляцоўка знаходзіцца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі