Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Jul 2015

Каляндар падзей у Беларусі: жнівень 2015

Mirum Music Festival каля сцен Мірскага замкаMirum Music Festival каля Мірскага замка

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў Белдзяржцырку

"Экстрым-рэкорды Гінеса" ў БелдзяржцыркуНовая праграма збярэ ў Белдзяржцырку зорак цыркавога мастацтва і лаўрэатаў міжнародных фестываляў з усяго свету. У захапляльным шоу выступяць рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса: "кароль аднаколавага веласіпеда", уладальнік 40 рэкордаў швед Пітэр Росендаль, вынаходнікі гіганцкіх мыльных бурбалак вядомыя швейцарскія ілюзіяністы Біна і Яна Янг, а таксама італьянскі дрэсіроўшчык Бруна Меджалара, які пакажа заварожваючы нумар з гіганцкімі пітонамі, анакондамі, скарпіёнамі і павукамі. Гледачоў будуць здзіўляць паветраныя акрабаты, гімнасты, акрабаты на падкідной дошцы, а таксама прадстаўнікі знакамітай цыркавой дынастыі – італьянскія клоўны Сальвіні. Акрамя таго, праграму дапоўняць цудоўныя нумары з дрэсіраванымі вярблюдамі, ламамі і малпачкамі.

Калі: 9 мая – 2 жніўня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая Селешчука

"Мастак і горад". Выстаўка рэпрадукцый Мікалая СелешчукаПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выстаўкам рэпрадукцый вялікіх майстроў жывапісу Марка Шагала і Казіміра Малевіча, запрашае жыхароў і гасцей сталіцы азнаёміцца з творчасцю аднаго з самабытных беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя – графіка, ілюстратара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікалая Селешчука, які стаў адным з самых яркіх прадстаўнікоў сюррэалізму ў айчыннай школе жывапісу. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлена 30 рэпрадукцый "беларускага Сальвадора Далі" са збораў вядучых музеяў краіны, у тым ліку Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава. Наведвальнікі ўбачаць найбольш знакавыя карціны ў творчасці мастака, сярод якіх "Хроніка аднаго дня", "Дарога дадому", "Партрэт дзяўчынкі"…

Калі: 14 мая – 10 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа

I Міжнародны фестываль пясчаных скульптур у Мінску

I Міжнародны фестываль пясчаных скульптур у МінскуУнікальны для Беларусі фестываль прадстаўляе работы лепшых майстроў з шасці расійскіх гарадоў: за два тыдні мая на пляцоўцы каля сцен мінскага Храма Усіх Святых "вырасла" дзіўная галерэя скульптур, якую можна наведаць да канца жніўня. Экспазіцыя пад назвай "Сусветная калекцыя" аб'ядноўвае скульптуры, прысвечаныя славянскай культуры, рэлігіі, мастацтву Блізкага Усходу, міфам аб таямнічай Атлантыдзе, загадкавым востраве Пасхі, сонечнай Афрыцы... А адной з самых уражальных скульптур стаў 4-метровы манумент, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З надыходам цемры ў галерэі пад адкрытым небам уключаюцца святлодыёдныя пражэктары, якія робяць крохкія творы мастацтва з пяску яшчэ больш выразнымі і чароўнымі.

Калі: 3 мая – 30 жніўня
Дзе: Мінск, вул. Каліноўскага, 121, каля Храма Усіх Святых

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

"Арт-востраў" на Камсамольскім возеры ў Мінску

"Арт-востраў" на Камсамольскім возеры ў МінскуПраект "Арт-востраў" – інтэрактыўны "музей" пад адкрытым небам, у якім прадстаўлены 14 скульптур, што адлюстроўваюць розныя напрамкі сучаснага беларускага мастацтва. Наведвальнікі выстаўкі ўбачаць эксклюзіўныя арт-аб'екты, сярод якіх лаўка-прышчэпка, "вавілонская вежа" са старых пчаліных вуллёў, "застылая мелодыя", "сырнае крэсла", жалезны хакеіст, кот з металу і гаек у стылі трэш-арт, каваны кентаўр, анёльскія крылы, сашчэпленыя парашутнай сістэмай… Аўтарамі незвычайных экспанатаў сталі 11 беларускіх мастакоў: Канстанцін Селіханаў, Пётр Кузьміч, Канстанцін Касцючэнка, Павел Вайніцкі, Валерый Малахаў, Міхаіл Шыкаў, Дзяніс Барсукоў, Вадзім Мацкевіч, Таццяна Гомза, Ігар Лявонцьеў, Віктар Астэр. Праект здзіўляе і маштабамі: агульная вага экспанатаў перавышае 20 тон, а вышыня адной з работ – скульптуры "Хадуліст" – дасягае 6 метраў.

Калі: 18 чэрвеня – 14 верасня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, Камсамольскае возера
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Ад крыналінаў і турнюраў да мадэрну: гісторыя моды пачатку ХХ стагоддзя"

Музей гісторыі моды Марыны ІвановайМузей гісторыі моды Марыны Івановай запрашае экспертаў і знатакоў мастацтва акунуцца ў атмасферу адной з самых значных эпох у гісторыі моды - Belle Epoque, якая радыкальна змяніла ўяўленне аб жаночым касцюме. У экспазіцыі - больш за 100 старадаўніх сукенак, створаных з 1870 па 1930 год: вясельныя ўборы, візітныя туалеты, касцюмы для скачак і прагулак, аксамітавыя сукенкі, расшытыя жэмчугам... Вытанчаныя жаночыя ўборы дапаўняюць арыгінальныя аксесуары XVIII-XX стагоддзяў: туфлі, сумачкі, капелюшы, пальчаткі, парасоны. Асаблівую цікавасць уяўляе бальная накідка з узорам папараці і нябесна-блакітная візітная сукенка, апрацаваная ірландскімі карункамі 1910 года. А ў своеасаблівым "дзіцячым пакоі" можна ўбачыць дзіцячае адзенне, цацкі, лялькі, каляскі, веласіпеды і іншыя атрыбуты таго часу.

Калі: 10 ліпеня - 6 верасня
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Выстаўка Максіма Мірнага ў Мірскім замку

Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны на Алімпіядзе-2012 у ЛонданеВыстаўка "Мірныя трафеі" прысвечана жыццю і спартыўным дасягненням аднаго з самых тытулаваных беларускіх тэнісістаў - дзесяціразовага пераможцы турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе і міксце, алімпійскага чэмпіёна Максіма Мірнага. Наведвальнікі змогуць убачыць каля 200 спартыўных трафеяў: кубкі, медалі, ракеткі, гадзіннікі, сувеніры, падарункі. Сярод іх і самая першая ўзнагарода - усходні дыван з Узбекістана, і самы каштоўны медаль у скарбонцы спартсмена - золата, заваяванае ў дуэце з Вікторыяй Азаранка на Алімпіядзе-2012 у Лондане. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлена ўнікальная калекцыя значкоў, сабраная сям'ёй Максіма Мірнага на Алімпіядах, і фатаграфіі спартсмена ў час спаборніцтваў, з вядомымі асобамі нашага часу, сярод якіх Джым Керы, Рэната Літвінава, Ігар Крутой...

Калі: 10 чэрвеня - 31 кастрычніка
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

Фестываль-злёт "Expedition-tour 2015"

Фестываль-злёт "Expedition-tour"Фестываль-экспедыцыя збярэ 1000 аматараў экстрэмальнага адпачынку з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Удзельнікаў злёту чакаюць спаборніцтвы па міні-футболе, пляжным футболе і валейболе, настольным тэнісе, бадмінтоне, дартсе. У рамках мерапрыемства пройдуць прафесійныя спаборніцтвы на байдарках "Кубак Балтыйскіх краін-2015", заезд на веласіпедах "Вела-трофі" і гонкі на квадрацыклах "Квадра-трофі". Акрамя гэтага, у праграме - кулінарны паядынак, дэгустацыя страў "экспедыцыйнай" кухні, а таксама розныя забавы: канцэрты пад адкрытым небам, вечарынкі, конкурсы, вяровачны гарадок і атракцыёны.

Калі: 31 ліпеня - 2 жніўня
Дзе: Мінская вобласць, Лагойскі раён, в. Акцябр, пікнік-атэль "Экспедыцыя"

Вечары "Класіка каля Ратушы" ў Мінску

Вечары "Класіка каля Ратушы" ў МінскуСуботнія вечары каля мінскай Ратушы ў гэтым годзе ўражваюць разнастайнасцю: пад сталічным небам прагучалі ўжо шэдэўры сусветнай класікі - вядомыя творы аўстрыйскіх кампазітараў Моцарта, Штрауса і Гайдна, а таксама папулярныя мелодыі танга, барочныя кампазіцыі Баха, Гендэля і Вівальдзі. Упершыню музычны open air праходзіць у фармаце праменаду, запрашаючы слухачоў атрымаць асалоду ад добрай музыкі ў час прагулкі па горадзе. Адной з самых запамінальных падзей стане заключны канцэрт, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Госці вечара акунуцца ў атмасферу баляў ХIX стагоддзя і змогуць патанцаваць пад музыку маэстра ў выкананні ансамбля старадаўняй музыкі "Кантабіле".

Калі: 1 жніўня
Дзе: Мінск, плошча Свабоды

Міжнародны фестываль "Дружба Festival-2015"

Міжнародны фестываль "Дружба Festival"Міжнародны open air фэстываль, які ў мінулым годзе сабраў больш як 3000 паклоннікаў альтэрнатыўнай музыкі, запрашае правесці час у кампаніі папулярных айчынных і замежных выканаўцаў і музычных калектываў. У рамках фестывалю-пікніка выступяць вядомыя групы J:Морс, Nizkiz, Drum Ecstasy, Трубяцкой, Сярэбранае Вяселле, Крама… Акрамя live-шоу гасцей чакае вялікая забаўляльная праграма - арт-кірмаш і творчыя майстэрні, спартыўныя спаборніцтвы і летнія гульні, атракцыёны для дзяцей, заасад. Для аматараў актыўнага адпачынку на прыродзе - футбол, валейбол, бадмінтон, фрысбі, а таксама мноства конкурсаў і сюрпрызаў.

Калі: 1 жніўня
Дзе: Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, цэнтр экалагічнага турызму "Станькава"

Фестываль "Мотальскія прысмакі-2015"

Фестываль "Мотальскія прысмакі"Унікальны фестываль, прысвечаны кулінарным традыцыям  беларускага Палесся, запрашае гасцей наведаць Моталь - малую радзіму першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана. Адкрыюць форум урачыстае шэсце ўдзельнікаў і тэатралізаваны паказ на галоўнай плошчы вёскі. У праграме фестывалю - круглы стол, прагляд-дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, вячэрні "Мотальскі баль" і цудоўнае канцэртна-лазернае шоу "Запальваем зоркі фестывалю". Па традыцыі, у святочныя дні на вуліцах разгорнуцца рамесныя і гандлёвыя рады, дзе госці змогуць пакаштаваць знакамітыя мотальскія каўбасы і пірагі, іншыя стравы мясцовых гаспадынь. Каларытную атмасферу створаць выступленні беларускіх фальклорных ансамбляў, старадаўнія гульні і народныя абрады.

Калі: 7 - 8 жніўня
Дзе: Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, аграгарадок Моталь

Mirum Music Festival 2015

Ніно Катамадзэ і група "Insight"Музычны фестываль, які праводзіцца ў маляўнічым Міры каля сцен цудоўнага замка XVI стагоддзя, унесенага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, усяго за некалькі гадоў набыў статус маштабнай культурнай падзеі. У гэтым годзе хэдлайнеры фэсту - сусветна вядомая грузінская джазавая спявачка і кампазітар Ніно Катамадзэ і група "Insight" і ўкраінскі электра-фолк праект ONUKA, які стаў адным з самых яркіх музычных адкрыццяў 2014 года. На фестывалі сваю творчасць прадставіць літоўская група ў стылі pop/experimental/electronic Leon Somov & Jazzu, расійская група "НААДЗЯ", а таксама беларускі піянер фанемных спеваў - група "Нагуаль", у песнях якой сустракаюцца гукі з усяго свету.

Калі: 8 жніўня
Дзе: Гродзенская вобласць, г. п. Мір,  замкавы комплекс "Мір"
Даведацца падрабязней

Міжнародны фестываль "У госці да Лепельскага Цмока"

Міжнародны фестываль "У госці да Лепельскага Цмока"Міжнародны фестываль міфалогіі ў старажытным горадзе Лепелі запрашае акунуцца ў таямнічы свет беларускіх легенд і паданняў. Дзіўны персанаж цмок, які нагадвае дракона, у старажытнасці лічыўся ўладаром азёр і балот, а ў нашы дні гэта адзін з самых пазнаваемых сімвалаў Лепельшчыны. У горадзе на беразе возера ў 2013 годзе ўстаноўлены адзіны ў Беларусі бронзавы помнік гэтаму незвычайнаму герою з рамана Уладзіміра Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". У рамках фэсту адбудуцца навукова-практычная канферэнцыя, пленэр юных мастакоў, прэзентацыі аграэкасядзіб, выступленні фальклорных калектываў, творчыя майстэрні і кірмашы з беларускімі сувенірамі. Таксама гасцей чакае мноства забаў, самае рамантычнае і захапляльнае з якіх - падарожжа па Лепельскім возеры на 30-мясцовай драўлянай лодцы.

Калі: 8 жніўня
Дзе: Віцебская вобласць, Лепель
Даведацца падрабязней

Экафестываль "Спораўскія сенакосы-2015"

Экафестываль "Спораўскія сенакосы"Буйны міжнародны фестываль, які традыцыйна праводзіцца на запаведных землях  Прыпяцкага Палесся, адначасова стане пляцоўкай для правядзення Х чэмпіянату Еўропы па ручной касьбе нізінных балот. У ім прымуць удзел лепшыя касцы з больш як 25 краін - Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Германіі, Украіны. У праграме спаборніцтваў - асабістае і каманднае першынство на стаметровай паласе шырынёй 3 м, дзе расце густая балотная трава. Пераможца прадставіць сваю краіну на чэмпіянаце свету па касьбе, які пройдзе ў верасні на тэрыторыі польскага Бебжанскага нацыянальнага парку. Госці экафэсту змогуць не толькі ўбачыць спаборніцтвы, але і зрабіць прагулку па балоце, паназіраць за птушкамі, праверыць свае сілы на вяровачнай сцежцы, а таксама паслухаць аўтэнтычную музыку ў выкананні вядомых фальклорных калектываў.

Калі: 8 жніўня
Дзе: Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, в. Высокае, рэспубліканскі біялагічны заказнік "Спораўскі"

Свята агурка ў Шклове

Свята агурка ў Шклове"Агурочная сталіца" Беларусі - горад Шклоў - з даўніх часоў вядомы багатымі ўраджаямі агуркоў. У гонар знакамітай агародніны ў 2007 годзе на галоўнай плошчы з'явілася незвычайная скульптурная кампазіцыя - вясёлы мужычок-агурок, у адной руцэ якога - кошык агуркоў, а ў другой - жоўтая кветка. Па традыцыі, фестываль пачнецца з тэатралізаванага шэсця, у якім прымуць удзел гараджане ў касцюмах прыдворных дам і кавалераў, якія суправаджаюць Шклоўскага Агурка, і "агурочных" спаборніцтваў. У рамках "смачнага" фэсту адкрыецца кірмаш, дзе госці змогуць пакаштаваць дары адразу з градкі, а таксама набыць розныя стравы і дамашнія нарыхтоўкі з агурка ад мясцовых кулінараў: салаты, саленні і марынады, незвычайныя агурочна-мядовыя "бутэрброды" і нават гарэлку-"агурцоўку"...

Калі: 8 жніўня
Дзе: Магілёўская вобласць, Шклоў

Выстава рэпрадукцый карцін Густава Клімта ў Мінску

Знакамітая карціна Густава Клімта "Пацалунак"У рамках праекта "Арт-Базар" беларускія знатакі мастацтва ўпершыню змогуць убачыць паўнамерныя рэпрадукцыі карцін сусветна вядомага мастака, заснавальніка мадэрну ў аўстрыйскім жывапісе Густава Клімта. У экспазіцыі - больш як 30 палотнаў. Сярод іх і знакаміты "Пацалунак", дзе паказаны сам мастак і яго каханая Эмілія Флоге. На выставе госці ўбачаць фільм "Прыватнае жыццё шэдэўраў. Густаў Клімт "Пацалунак", які раскрые тайну аднаго з самых тыражуемых твораў мастацтва ў свеце. Наведвальнікі змогуць прыемна правесці час у лаўнж-зоне, парадаваць сябе арыгінальным аква-грымам, а таксама набыць сувеніры і рэпрадукцыі для ўпрыгажэння дома.

Калі: 8 - 9 жніўня
Дзе: Мінск, Палац мастацтваў

Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у Мінску

Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2015" у МінскуМіжнародны конкурс упершыню пройдзе ў беларускай сталіцы і збярэ больш як 60 замужніх прыгажунь з розных краін свету: Расіі, Украіны, Латвіі, Балгарыі, Казахстана, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Бразіліі, Мексікі, Індыі, Малайзіі, Мальты... Права на яго правядзенне Беларусь атрымала дзякуючы дасягненням вядомых прыгажунь: Святланы Кузняцовай, якая ў 2013 годзе падзяліла першае месца з удзельніцай з Малайзіі Кэрал Лі, і ўладальніцы тытула "Mrs.Glamorous-2014"  Наталлі Трафімавай. У гэтым годзе конкурс прысвечаны праблеме насілля ў адносінах да жанчын, таму міжнароднае журы будзе ацэньваць не толькі знешнія даныя, уменне паказаць сябе, але і жыццёвую пазіцыю прэтэндэнтак на галоўны прыз - карону "Mrs.Universe-2015"

Калі: 24-30 жніўня
Дзе: Мінск
Даведацца падрабязней

Linkin Park у Мінску

Linkin Park у МінскуАдна з самых вядомых альтэрнатыўных рок-груп, двухразовы ўладальнік "Грэмі" - Linkin Park - упершыню выступіць у Мінску ў рамках сусветнага туру і прадставіць шосты па ліку студыйны альбом "The Hunting Party" (2014). "Свежыя" трэкі ў рэкордны час узняліся на верхнія радкі iTunes у 67 краінах і прынеслі вялікі поспех музыкантам. У стварэнні альбома ўпершыню прымалі ўдзел знакамітыя гітарысты - Даран Малакян з "System of a Down", Том Марэла з "Rage Against the Machine" і Пэйдж Хэмілтан з "Helmet". Тым часам, рыхтуючыся да канцэрта, беларускія паклоннікі Linkin Park знялі відэаэкскурсію па Мінску для лідара групы Чэстэра Бэнінгтана.

Калі: 27 жніўня
Дзе: Мінск-Арэна

Фестываль сярэдневяковай культуры "Гальшанскі замак"-2015

Фестываль сярэдневяковай культуры "Гальшанскі замак"-2015Ужо шосты раз авеяная тайнамі рэзідэнцыя роду Сапегаў збярэ прыхільнікаў сярэдневяковай культуры, аўтэнтычнай музыкі і тэатральнага мастацтва на фестывалі "Гальшанскі замак". У гэтым годзе тут будуць святкаваць адразу некалькі гістарычных юбілеяў: 735-годдзе старажытнага мястэчка Гальшаны і 405-годдзе знакамітага замка, а таксама 610 гадоў з дня нараджэння легендарнай родапачынальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў – Соф'і Гальшанскай. У праграме фестывалю – урачыстасць у цэнтры Гальшан і тэатралізаванае шэсце да руін замка, калейдаскоп фрагментаў самых вядомых спектакляў Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, выступленне вулічнага тэатра "Вір", майстар-класы па хаджэнні на хадулях і сярэдневяковых танцах, відовішчныя рыцарскія турніры і коннае шоу "Гісторыя рыцара", выстаўкі майстроў-рамеснікаў. Увечары гасцей фестывалю чакае музычны паказ вядомых груп сярэдневяковай беларускай музыкі і тэатралізаванае фаер-шоу.

Дзе: Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аграгарадок Гальшаны
Калі: 29 жніўня
Даведацца падрабязней

Маскоўскі цуда-балет у Беларусі

Маскоўскі цуда-балет у БеларусіВядомая маскоўская трупа "Класічнага Рускага балета" пад кіраўніцтвам вядучага саліста тэатра Хасана Усманава ўпершыню пакажа ў Мінску пастаноўкі, якія ўвайшлі ў "залаты фонд" рускага балета - "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок" П.І. Чайкоўскага. Беларускія гледачы ўбачаць захапляльнае шоу, у якім спалучаюцца элементы класічнага балета, фігурнага катання і цыркавога мастацтва. На працягу двух вечароў знакамітыя артысты, а таксама юныя выпускнікі вядучых балетных школ Расіі прадставяць шэдэўры сусветнай класікі ў зусім новай, нечаканай падачы - з выкарыстаннем незвычайных трукаў і акрабатыкі, грацыёзных танцаў на лёдзе, светлавых і гукавых эфектаў.

Калі, дзе:
29 – 30 жніўня – Мінск, КЗ "Мінск"
31 жніўня – Гомель, ДК Чыгуначнікаў

Міжнародны фестываль Magnificat-2015

Міжнародны фестываль Magnificat-2015Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм, прысвечаны агульначалавечым каштоўнасцям, традыцыйна збярэ рэжысёраў і аматараў кінематографа. У гэтым годзе форум устанавіў своеасаблівы рэкорд па колькасці пададзеных заявак: у афішы - 50 дакументальных фільмаў і тэлеперадач з 17 дзяржаў свету, у тым ліку і краіны-дэбютанкі Аўстрыі. Геаграфія фестывалю істотна пашырылася: адкрыццё, па традыцыі, адбудзецца ў Мінску, а конкурсныя прагляды пройдуць у Глыбокім, Удзеле, Івесі і Задарожжы. Навінкай форуму стане дзіцячая майстэрня мультыплікацыі, якую правядзе шматразовы лаўрэат фестывалю, вядомы польскі аніматар Яна Поляк.

Калі: 30 жніўня - 3 верасня
Дзе: Мінск, касцёл Прасвятой Дзевы Марыі
Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі