Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2016

Каляндар падзей у Беларусі: снежань 2016

Палац Румянцавых і Паскевічаў у ГомеліПалац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Праграма "Трыумфатары арэны" ў Белдзяржцырку

Праграма "Трыумфатары арэны" ў Белдзяржцырку Праграма "Трыумфатары арэны", якая адкрые новы цыркавы сезон, парадуе незвычайнымі рэжысёрскімі знаходкамі і сюрпрызамі. Так, упершыню на галоўны манеж краіны выйдзе адзіны ў свеце дрэсіраваны насарог, а таксама гледачоў чакае захапляльны атракцыён "Шамбала. Дрэсура белых тыграў" пад кіраўніцтвам заслужаных артыстаў Расіі Алены Фядотавай і Сяргея Несцерава. У праграме шоу – "Акрабаты на сустрэчных арэлях" пад кіраўніцтвам Аляксандра Скокава, "Камічная дрэсура коней" Вольгі Дзягілевай, "Бокс з кенгуру" Аляксея Паручаева, а таксама дрэсура сабак "Вясенні джаз" Алісы Несцеравай – маладой артысткі Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары. Упрыгожыць паказ шматразовы прызёр міжнародных фестываляў цыркавога мастацтва, уладальнік "Залатога клоўна 2011 года" Армен Асіранц.

Калі: 23 верасня – 11 снежня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

"Вялікія класікі ХХ стагоддзя" ў Мінску

"Вялікія класікі ХХ стагоддзя" ў МінскуНовая выстаўка з’яўляецца працягам праекта "Вялікія класікі ХХ стагоддзя", які заваяваў поспех у кастрычніку 2015 года, калі наведвальнікі мінскай галерэі "Дом карцін" упершыню ўбачылі такі маштабны збор – 229 графічных работ сусветна вядомых майстроў, якія здзейснілі пераварот у мастацтве ХХ стагоддзя: Сальвадора Далі, Марка Шагала і Анры Матыса. На гэты раз экспазіцыя прысвечана эпосе мадэрнізму, якая вырвалася за межы галерэйных залаў і пакінула след ва  ўсёй разнастайнасці мастацтваў: літаратуры, музыцы, архітэктуры, модзе, дызайне, тэлебачанні. Знатакі запамінальнага і незвычайнага змогуць убачыць унікальную калекцыю з літаграфій і афортаў Пабла Пікаса, Хуана Міро і Васіля Кандзінскага, а таксама раскрыць загадкі мастацкага свету вялікіх майстроў на лекцыях, экскурсіях і занятках у творчай майстэрні галерэі.             

Калі: 11 лістапада – 11 снежня
Дзе: Мінск, галерэя "Дом карцін"

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа

Выстаўка "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа Экспазіцыя "Мастацтва Будызму" – сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Дзяржаўнага Эрмітажа, які дасць магчымасць жыхарам і гасцям беларускай сталіцы азнаёміцца з унікальнай спадчынай шэрага краін і рэгіёнаў Азіі – Кітая, Манголіі, Непала, Бутана, Тыбета і Бураціі. У выставачнай калекцыі аднаго з буйнейшых музеяў свету прадстаўлена 170 твораў жывапісу (тангка) і скульптуры, самыя старадаўнія з якіх датуюцца XII–XIII стагоддзямі. Сярод іх – мандалы, выявы для астралагічных рытуалаў, культавыя прадметы, гау-рэлікварыі, цаца… Адным з галоўных экспанатаў з’яўляецца статуя Авалакіцешвары – бажаства міласэрнасці і спагады, пад апекаваннем якога, паводле легенды, у VII стагоддзі была створана ўнікальная духоўная культура старажытнага Тыбета, што стаў цэнтрам будызму для ўсяго свету.

Калі: 22 лістапада  – 22 студзеня
Дзе: Гомель, палац Румянцавых і Паскевічаў
Даведацца падрабязней

ХIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"

ХIII Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар"Адзіны ў Беларусі міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які стаў адным з самых прэстыжных ва Усходняй Еўропе, за сваю гісторыю сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў – 250 творчых калектываў з 60 краін свету. У гэтым годзе ў конкурснай праграме маладзёжнага форуму, які пройдзе пад дэвізам "Традыцыі. Пошук. Эксперымент", заяўлены лепшыя студэнцкія пастаноўкі і дэбютныя праекты маладых драматургаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Італіі, Харватыі, Іспаніі, Ізраіля, Ірана, Марока і Кітая. Па традыцыі, галоўны прыз форуму – "Вялікі куфар" – атрымае спектакль, які будзе прызнаны пераможцам па выніках галасавання гледачоў. У рамках праграмы таксама адбудуцца творчыя сустрэчы, дыскусіі, майстар-класы па акцёрскім майстэрстве і рэжысуры, прэзентацыі эксперыментальных п’ес  тэатральнай майстэрні "КуфарДрамаЛаб".   
 
Калі: 23 лістапада – 1 снежня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

V Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры "БІ-5"

V Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры "БІ-5"Беларускае біенале-2016 – маштабная выстаўка лепшых твораў, створаных жывапісцамі, графікамі і скульптарамі – членамі Беларускага саюза мастакоў – за апошнія два гады. У экспазіцыі, сімвалічна прысвечанай Году культуры, які завяршаецца, прадстаўлена панарама сучаснага мастацтва краіны: амаль 400 работ больш як 250 майстроў з розных рэгіёнаў дэманструюць багацце мастацкіх напрамкаў, жанраў і тэхнік, існуючых у жывапісе, графіцы і скульптуры. Наведвальнікі змогуць даведацца пра самыя актуальныя дасягненні арт-індустрыі, азнаёміцца з работамі вядомых мастакоў, паўдзельнічаць у музычных мерапрыемствах, наведаць лекцыі і воркшопы майстроў, а таксама далучыцца да штогадовага галасавання гледачоў за лепшыя работы ў розных намінацыях.

Калі: 24 лістапада – 11 снежня
Дзе: Мінск, Палац мастацтва

Творчы вечар Юрыя Стаянава "Для сваіх" у Мінску

Творчы вечар Юрыя Стаянава "Для сваіх" у МінскуАкцёр тэатра і кіно, шматразовы лаўрэат прэміі "ТЭФІ" – народны артыст Расіі Юрый Стаянаў – заваяваў сэрцы мільёнаў яшчэ ў 1993 годзе пасля выхаду на экран гумарыстычнай праграмы "Гарадок": іскрамётныя дыялогі і запамінальныя вобразы, створаныя ў непераўзыдзеным тандэме з Ільёй Алейнікавым, не пераставалі здзіўляць гледачоў многія гады. Самыя значныя яго кінаработы – фільмы "Ландыш серабрысты" і "12", за ўдзел у якім акцёр атрымаў прэмію "Залаты арол". Сёння Юрый Стаянаў вядзе тэлеперадачу "Вялікая сям’я" і ўваходзіць у склад журы папулярнага тэлешоу “Адзін у адзін”. На творчым вечары, які сам артыст называе "канцэртам лірычнага стэндапа", у Мінску гледачоў чакаюць лепшыя нумары, цікавыя факты, гісторыі і ўспаміны з асабістага і творчага жыцця.

Калі: 1 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

XXVII Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага ў Віцебску

XXVII Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага ў ВіцебскуАдзіны ў Беларусі камерна-музычны фестываль, названы у гонар выдатнага музычнага і тэатральнага крытыка 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя Івана Салярцінскага, у гэтым годзе прымеркаваны да 110-годдзя з дня нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча. І гэта яшчэ больш сімвалічна, бо нядаўна стала шырока вядома пра беларускія карані сям’і кампазітара. За дзень да афіцыйнага адкрыцця адбудзецца прэзентацыя фотапраекта "Бакавы зрок", прысвечанага геніяльнаму маэстра ХХ стагоддзя, а ўверцюрай да віцебскага форуму стане канцэрт струннага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У афішы – канцэрты вядомых музыкантаў-віртуозаў і вакалістаў. Сярод іх выдатны піяніст-імправізатар Аляксандр Марковіч, латвійскае трыа Riga MEM, лаўрэат міжнародных конкурсаў расійскі піяніст Мікіта Мндаянц, а таксама беларускі ансамбль салістаў "Класік-Авангард" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.

Калі: 2 – 13 снежня
Дзе: Мінск, Віцебск, Віцебскі дзяржаўны музычны каледж, Віцебская абласная філармонія
Даведацца падрабязней

"Песня года"-2016 у Мінску

"Песня года"-2016 у МінскуТэлевізійная "Песня года", якая выходзіць у эфір з 1971 года, ужо даўно стала прызнаным знакам якасці ў савецкім, а потым расійскім, беларускім шоу-бізнесе, паколькі галоўным крытэрыем адбору лічыцца папулярнасць песні на працягу года. Цяпер фармат песеннага фестывалю зведаў змяненні, аднак канцэпцыя засталася ранейшай: у падагульняючым канцэрце прымаюць удзел толькі самыя любімыя і запатрабаваныя выканаўцы, якія вызначаюцца па рэзультатах галасавання на вядучых радыёстанцыях. Упершыню за 45 гадоў свайго існавання юбілейны канцэрт "Песні года" збярэ на буйнейшай беларускай пляцоўцы – Мінск-Арэне – зорак расійскай эстрады, сярод якіх Сафія Ратару, Філіп Кіркораў, Ларыса Доліна, Сяргей Лазараў, Ані Лорак, Аляксей Вараб’ёў, Лаліта, Ірына Дубцова, Нюша, Б’янка, групы MBAND, IOWA…

Калі: 5 снежня
Дзе: Мінск-Арэна

Праект TheatreHD: лепшыя сусветныя прэм’еры

Праект TheatreHD: лепшыя сусветныя прэм’ерыМіжнародны праект TheatreHD, што аб’яднаў больш за 35 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана і Беларусі, зноў прадстаўляе ў рэжыме рэальнага часу драматычныя, оперныя і балетныя пастаноўкі буйнейшых сусветных тэатраў. Адкрыецца зімовы сезон трансляцыяй спектакля "Кароль Лір" па матывах адной з самых эпічных трагедый Шэкспіра з вядомым брытанскім акцёрам Энтані Шэрам у галоўнай ролі. У гэтым месяцы знатакі опернага мастацтва ўбачаць пастаноўку "Любовь издалека" фінскага кампазітара Кая Анэлі Саарыяха паводле лібрэта сучаснага французскага пісьменніка, лаўрэата Ганкураўскай прэміі – Аміна Маалуфа. Паклоннікаў балета чакае прыемны сюрпрыз – легендарны "Шчаўкунок" у рэдакцыі расійскага харэографа-пастаноўшчыка Юрыя Грыгаровіча, прэм’ера якога адбылася ў 1968 годзе на сцэне Вялікага тэатра.

Калі: 6, 10 і 18 снежня
Дзе: Мінск, кінатэатр "Цэнтральны"

Томас Андэрс (Thomas Anders) у Мінску

Томас Андэрс (Thomas Anders) у МінскуСпявак, акцёр і кампазітар Бернд Вайдунг, якога ўвесь свет ведае пад творчым імем Томас Андэрс, з новым канцэртным шоу ў Мінску. Легенда поп-музыкі 1980-90-х, сузаснавальнік і саліст групы Modern Talking і пасля распаду групы прадаўжае здзіўляць і знаходзіцца на піку папулярнасці. Сольную кар’еру спявак развівае ўжо больш за два дзесяцігоддзі, выпусціўшы ў 1989-м першы студыйны альбом Different, а следам – Whispers, Down On Sunset, Barcos de cristal, Souled, This Time, Songs Forever, Strong, Christmas for You і, нарэшце, History ў 2016 годзе. На мінскай сцэне любімец публікі Томас Андэрс выканае залатыя хіты Modern Talking у новай аранжыроўцы, а таксама кампазіцыі з апошняга альбома, сярод якіх Take the Chance і Lunatic.

Калі: 6 снежня
Дзе: Мінск, Палац спорту

IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

IV Мінскі міжнародны Калядны оперны форумКалядны оперны форум ужо чацвёрты раз збярэ на сцэне Вялікага тэатра Беларусі цэлае сузор’е майстроў з лепшых тэатраў свету: у гэтым годзе гасцямі беларускай сталіцы стануць знакамітыя артысты, музыканты, рэжысёры, імпрэсарыа, дырэктары тэатраў і агенцтваў з 32 краін. Паклоннікаў класікі чакаюць гучныя прэм’еры, музычныя вечары і лепшыя спектаклі, галоўныя партыі ў якіх выканаюць вядучыя салісты сцэн Беларусі, Расіі, Украіны, Грузіі, Італіі… Аднак галоўным акцэнтам форуму стане ўжо III Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў, які збярэ больш за 200 маладых выканаўцаў з 20 краін свету. Пераможцу музычнага марафону аб’явіць экспертнае журы ў час фінальнага гала-канцэрта зорак сусветнай оперы, у якім прымуць удзел лаўрэаты мінскага конкурсу мінулых гадоў.

14 снежня – опера "Кармэн", у партыі Хазэ – Франчэска Піа Галаса (Італія), дырыжор – Даніэль Мантанэ (Іспанія)
15 снежня – прэм’ера оперы "Макбет", у партыі Банка – Гадэрдзі Джанелідзэ (Грузія)
17 снежня – опера "Пікавая дама", Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета
18 снежня – опера "Вяселле Фігара", граф Альмавіва – Сяргей Маскалькоў (Расія), Фігара – заслужаны артыст Расіі Герман Юкаўскі
19 снежня – опера "Турандот", у партыі Калафа – заслужаны артыст Расіі Ахмед Агадзі (Расія)
20 снежня – Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы

Калі: 7 – 13 снежня; 14 – 20 снежня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр Беларусі
Даведацца падрабязней

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"Знакамітая княжацкая рэзідэнцыя-музей у Нясвіжы запрашае прыняць удзел у серыі інтэрактыўных квестаў "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў". Наведвальнікі зробяць захапляльнае падарожжа па раскошных залах, а таксама азнаёмяцца з гісторыяй адной з самых уплывовых дынастый Еўропы на працягу ХV-XVIII стагоддзяў. Суправаджаць удзельнікаў будзе князь Анатоль Вільгельм, які ў XIX стагоддзі першым пасля дзесяцігоддзяў запусцення аднавіў Нясвіжскі палац і вярнуў прадстаўнікоў княжацкай сям'і да родных пенатаў. Каб прайсці захапляльныя ўзроўні квеста, удзельнікам трэба будзе знайсці адказы на каверзныя пытанні, разгадаць гістарычныя загадкі, а таксама пабываць у месцах, звычайна закрытых для турыстаў: княжацкіх пакоях, падземных лабірынтах, вежах і абарончых умацаваннях.

Калі: 10 снежня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

Венскі Штраус-Аркестр у Мінску

Венскі Штраус-Аркестр у МінскуАдзін з вядучых творчых калектываў Еўропы – афіцыйны аркестр аўстрыйскай сталіцы Венскі Штраус-Аркестр – ужо больш за 30 гадоў з’яўляецца захавальнікам традыцый сусветнай музычнай культуры. Яго артысты заваявалі прызнанне дзякуючы прафесіяналізму і арыгінальнай інтэрпрэтацыі сачыненняў дынастыі Штраусаў і іншых майстроў венскай аперэты. Менавіта гэты калектыў штогод адкрывае знакаміты Венскі навагодні баль. На мінскай сцэне легендарны аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора і віртуознага скрыпача Пітэра Гута прадставіць новую праграму "Зімняя Венская казка". У канцэрце прагучаць знакамітыя сачыненні Іогана Штрауса, яго прыемніка на пасадзе дырэктара імператарскага балю Карла Мішэля Цырэра і апошняга з каралёў вальса – Роберта Штольца, з якім маэстра Пітэр Гут быў знаёмы асабіста.

Калі: 10 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Дэвід Гарэт (David Garrett) у Мінску

Дэвід Гарэт (David Garrett) у МінскуТворчая кар’ера скрыпача-віртуоза і кампазітара Дэвіда Гарэта пачалася яшчэ ў 11 гадоў з канцэрта ў рэзідэнцыі Прэзідэнта Германіі Рыхарда фон Вайцзекера, які ў знак павагі да таленту юнага музыканта падарыў яму першую скрыпку Страдывары. Ужо ў 13 гадоў Гарэт стаў самым маладым музыкантам, які заключыў кантракт з вядомай гуказапісвальнай кампаніяй Deutsche Grammophon Gesellschaft. Яго фірменны стыль крытыкі называюць красоверам, у якім арганічна спалучаюцца класіка, джаз, рок і сучасная музыка. У дэбютны альбом "Encore", выпушчаны ў 2008 годзе, увайшлі аўтарскія аранжыроўкі і кампазіцыі маладога маэстра. У рамках сусветнага туру Дэвід Гарэт упершыню выступіць у Мінску і прадставіць свой новы альбом "Explosive ", запісаны ў 2015 годзе з Каралеўскім філарманічным аркестрам.

Калі: 11 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Лядовы спектакль Ільі Авярбуха "Кармэн"

Лядовы спектакль Ільі Авярбуха "Кармэн"Напярэдадні навагодніх свят вядомы фігурыст, трэнер і харэограф-пастаноўшчык, прадзюсар Ілья Авербух прадставіць у Мінску лядовы мюзікл "Кармэн" на музыку французскага кампазітара Жоржа Бізэ. Арыгінальная інтэрпрэтацыя знакамітай навелы Праспера Мерымэ, што пакарыла сэрцы мільёнаў гледачоў, з самых першых мінут ахутвае дзіўнай атмасферай іспанскай Севільі і прымушае суперажываць героям рамантычнай гісторыі. Галоўныя ролі ў лядовым шоу выканаюць зоркі сусветнага фігурнага катання – Таццяна Наўка (Кармэн), Раман Кастамараў (Хазэ) і Аляксей Ягудзін (тарэадор Эскамільё). Акрамя таго, у спектаклі задзейнічаны выдатныя спартсмены Марыя Пятрова, Аляксей Ціханаў, Таццяна Тацьмяніна, Максім Марынін, Маргарыта Драбязка, Повілас Ванагас, Албена Дэнкава, Максім Ставіскі…

Калі: 15 – 18 снежня
Дзе: Мінск-Арэна

Тота Кутуньё ў Мінску

Тота Кутуньё ў МінскуІтальянскі спявак і кампазітар, пераможца "Еўрабачання"-1990 Тота Кутуньё пачаў выдатную творчую кар’еру яшчэ ў 1975 годзе, калі напісаў музыку да бессмяротных хітоў француза Джо ДасэнаEt si tu n’existais pas і Salut. Пасля гэтага меладычныя кампазіцыі маладога аўтара трывала ўвайшлі ў рэпертуар  зорак сусветнай эстрады, сярод якіх Даліда, Адрыяна Чэлентана, Ricchi e Poveri, Рэй Чарльз, Мірэй Мацье, Мішэль Сарду, Эмі Сцюарт... Прызнанне на радзіме прыйшло да Тота Кутуньё ў 1980 годзе пасля трыумфу на вядомым фестывалі ў Сан-Рэма з песняй Solo Noi. Легендарны маэстра вяртаецца ў Мінск з канцэртнай праграмай, у якую ўвайшлі лепшыя песні за больш як  40 гадоў музычнай кар’еры, а таксама новыя кампазіцыі, у тым ліку песня Ti lascio amore, запісаная ў 2016 годзе ў дуэце з Адрыяна Чэлентана.

Калі: 18 снежня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"

Прэм’ера мюзікла Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр"Пасля гучнага поспеху тэатральных праектаў на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра "Блакітная камея" і "Дуброўскі", а таксама нядаўняга мюзікла-комікса "Казанова" – знакаміты кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Кім Брэйтбург прадставіць у Мінску  прэм'еру мюзікла "Джэйн Эйр" па матывах сусветна вядомага рамана англійскай пісьменніцы Шарлоты Бронтэ. Кранальная гісторыя, пастаўленая на лібрэта паэта Карэна Кавалерана, расказвае пра няпросты лёс дзяўчыны-сіраты, якая, нягледзячы на нягоды, знайшла шчасце побач са сваім каханым – сэрам Эдвардам Рочэстэрам. Гледачоў чакае відовішчны, дынамічны спектакль з рамантычным сюжэтам і музычнымі і танцавальнымі нумарамі, якія паставіла жонка маэстра – вядомы харэограф Валерыя Брэйтбург.

Калі: 19, 20, 23 снежня
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

Канцэрт "Музыка сусветнага кіно – The Best" у Мінску

Канцэрт "Музыка сусветнага кіно – The Best" у МінскуАншлагамі і глядацкімі авацыямі суправаджаліся папярэднія выступленні сімфанічнага аркестра "Алімпія Класіка" пад кіраўніцтвам Міхаіла Снітко – вучня знакамітых дырыжораў, народных артыстаў Расіі Генадзя Праваторава, Ільі Мусіна і Генадзя Раждзественскага. На гэты раз беларускіх паклоннікаў мастацтва кіно і знатакоў не менш значнага кампазітарскага жанру саўнд-трэкаў чакае музычная праграма, у аснове якой – шэдэўры сусветнага кінематографа. У афішу ўвайшлі вядомыя кампазіцыі з фільмаў-бестселераў, якія ўжо сталі класікай айчыннага і замежнага кіно: "Сцеражыся аўтамабіля", "Тытанік", "Агні горада", "Шэрлак Холмс", "Піраты Карыбскага мора", "Гары Потэр", "Тэрмінатар", "Гульня Прастолаў", "Валадар кольцаў"… Гледачоў чакае прагляд любімых кінастужак на вялікім экране пад "жывы" акампанемент аркестра.  

Калі: 20 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск" 

Піяністка Di Wu ў Мінску

Піяністка Di Wu ў МінскуКітайска-амерыканская піяністка Di Wu, якую крытыкі Wall Street Journal назвалі "музычна дасканалай і чуллівай", праславілася на ўвесь свет віртуозным выкананнем класічных твораў. Ужо ў 14 гадоў яна дэбютавала на сцэне Пекінскай філармоніі, і з таго часу гастралявала па Еўропе, Азіі, Амерыцы, выступала з лепшымі аркестрамі Кітая, ЗША і Германіі. Ёй пакарыліся такія канцэртныя пляцоўкі як Карнэгі-хол і Лінкальн-цэнтр у Нью-Ёрку, а на адным з апошніх канцэртаў у Токіа сабралася рэкордная колькасць гледачоў – 11 тысяч. У рамках сусветнага туру Di Wu ўпершыню наведае беларускую сталіцу і прадставіць лірычную праграму "Толькі для цябе", у якой прагучаць знакамітыя сачыненні музычных геніяў ХIХ стагоддзя – Клода Дэбюсі і Сяргея Рахманінава

Калі: 22 снежня
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

Студзень і люты 2017

Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

XIII Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

4 – 7 студзеня 
Мінск, Чыжоўка-Арэна

Канцэрт: Антоніа Вівальдзі "Поры года"

7 студзеня
Мінск, Чырвоны касцёл

Канцэрт: Антоніа Вівальдзі "Поры года"
Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"

XXIX Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"

9 – 12 студзеня 
Брэст, Брэсцкі акадэмічны драматычны тэатр
Даведацца падрабязней

"Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва": Маўрыцыа Караца (Італія)

22 студзеня 
Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія, Вялікая зала

"Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва"
Этап Кубка свету па шорт-трэку

Этап Кубка свету па шорт-трэку-2017 у Мінску

10 – 12 лютага 
Мінск-Арэна, канькабежны стадыён

Дзяніс Мацуеў у Мінску

19 лютага 
Мінск, Палац Рэспублікі

Дзяніс Мацуеў
Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"

IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"

16 – 21 лютага
Мінск, Палац Рэспублікі

Творчы вечар Аляксандра Філіпенкі ў Мінску

17 лютага 
Мінск, КЗ "Мінск"

Аляксандр Філіпенкa

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі