Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 110-годдзе Дзмітрыя Шастаковіча: канцэрт на радзіме продкаў у беларускай вёсцы Шэметава

Канцэрт з нагоды 110-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча

Канцэрт з нагоды 110-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча
25 Врс 2016

У касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі вёскі Шэметава Мядзельскага раёна ўпершыню гучала музыка легендарнага генія ХХ стагоддзя Дзмітрыя Шастаковіча.

У юбілейны дзень нараджэння маэстра – 25 верасня – тут адбыўся канцэрт, які нават для мясцовых жыхароў стаў прыемным адкрыццём. Зусім нядаўна стала вядома, што карані роду Шастаковічаў з беларускай зямлі: прадзед вялікага кампазітара Пётр Міхайлавіч Шастаковіч нарадзіўся ў мястэчку Шэметава ў 1808 годзе. Гэтыя звесткі адшукаў ураджэнец Беларусі, а цяпер грамадзянін Францыі – вядомы оперны спявак, кіраўнік французскай асацыяцыі "Абмен: Францыя-Беларусь" Аркадзь Валадось. Ён і стаў творчым натхняльнікам праекта, які падтрымалі пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА, пасольства Беларусі ў Францыі, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, мясцовыя ўлады і, вядома, усе, хто схіляецца перад талентам маэстра.

Госці з Беларусі і замежжа, жыхары Шэметава і суседніх вёсак сабраліся ў храме, дзе ў выкананні педагогаў і студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі прагучалі струнны квартэт нумар 3, элегія, полька, прэлюдыя, скерца. Аркадзь Валадось падкрэсліў, што ў гэты дзень у розных гарадах свету прайшло мноства музычных сустрэч у гонар маэстра, і асаблівае прывітанне з Санкт-Пецярбурга першаму канцэрту ў Шэметаве перадаў сын кампазітара – дырыжор і піяніст Максім Шастаковіч.

Канцэрт з нагоды 110-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча
У касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі вёскі Шэметава Мядзельскага раёна ўпершыню гучала музыка легендарнага генія ХХ стагоддзя Дзмітрыя Шастаковіча
Канцэрт з нагоды 110-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча
Канцэрт з нагоды 110-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча
Канцэрт з нагоды 110-годдзя Дзмітрыя Шастаковіча
1 2      Наступная