Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэм'ера оперы "Макбет" у Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера оперы "Макбет" у Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера оперы
21 Mar 2016

У Вялікім тэатры Беларусі прадставілі першую оперную прэм'еру года. Следам за "Аідай", "Травіятай", "Рыгалета", "Набука" і "Балем-маскарадам" рэпертуар папоўніла, бадай, самая містычная опера Джузэпэ Вердзі "Макбет". І час для пастаноўкі выбраны невыпадкова. На сваю версію "крывавай драмы" галоўны тэатр Беларусі адважыўся ў памятны год 400-годдзя смерці Уільяма Шэкспіра, які стварыў знакаміты сюжэт, што натхніў кампазітара.

Упершыню "Макбет" убачылі ў 1847 годзе ў фларэнтыйскім тэатры "Пергала". І ўжо больш за паўтара стагоддзя лепшыя оперныя сцэны свету імкнуцца мець у афішы музычную гісторыю, якая аб'яднала таленты англічаніна Шэкспіра і італьянца Вердзі.

Дарэчы, у Беларусі цяперашняя прэм'ера - не зусім дэбют. Канцэртныя версіі "Макбета", без дэкарацый і сцэнічнага дзеяння, былі паказаны ў 2008-м на сцэне віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа і ў 2010-м - на падмостках Вялікага тэатра ў дзень адкрыцця пасля рэканструкцыі.

Аднак, новая версія, паводле слоў пастаноўшчыка - галоўнага рэжысёра Вялікага тэатра Беларусі Міхаіла Панджавідзэ, не толькі аб'яднала абедзве рэдакцыі, але перанесла ўвагу гледачоў на "асэнсаваную драматычную ігру, гіпнатычна цудоўную музыку і поўную сэнсаў і адкрыццяў гісторыю", што было галоўным і для самога кампазітара.

У музычных адносінах "Макбет" – адна з самых складаных для выканання опер: з віртуознымі сольнымі партыямі, дуэтамі, якія доўжацца каля 20 мінут... І беларускія артысты зрабілі асаблівы акцэнт на бездакорным гучанні ад пачатку спектакля да апошніх секунд. Галоўныя ролі ў пастаноўцы, дзе задзейнічаны тры склады, выконваюць зоркі беларускай сцэны. У амплуа караля Макбета – барытоны – народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Громаў і Станіслаў Трыфанаў. У вобразе лэдзі Макбет – бліскучыя сапрана – народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, уладальнік медаля Францыска Скарыны Таццяна Траццяк, лаўрэат міжнародных конкурсаў Любоў Пятрова.

Асаблівая місія – у трох шэкспіраўскіх ведзьмаў, увядзенне якіх стала рэжысёрскай знаходкай беларускай версіі Міхаіла Панджавідзэ. Іх вобразы ўвасабляюць танцоўшчыкі, а агучвае магутны хор жаночых галасоў. І, зразумела, уражанне на гледача павінен зрабіць антураж: дэкарацыі змрочнага сярэдневяковага замка, незвычайная заслона-павуціна, якая паступова аблытвае ўладанні Макбета, арыгінальныя вобразы - для акцёраў, занятых у пастаноўцы, пашылі больш за 250 касцюмаў...

Над новай версіяй "Макбета" працавалі вядучыя спецыялісты Вялікага тэатра: галоўны дырыжор заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна, мастак-пастаноўшчык Аляксандр Касцючэнка, хормайстар-пастаноўшчык народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, балетмайстры-пастаноўшчыкі Юлія Дзятко і Канстанцін Кузняцоў.

Лепшыя кадры з прэм'еры оперы "Макбет" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – у фотагалерэі...

Фота: Аксана Манчук

На здымку: галоўныя ролі выконваюць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна і Уладзімір Пятроў

Рэпетыцыі оперы "Макбет" у Вялікім тэатры Беларусі
Рэпетыцыі оперы "Макбет" у Вялікім тэатры Беларусі
Рэпетыцыі оперы "Макбет" у Вялікім тэатры Беларусі
Рэпетыцыі оперы "Макбет" у Вялікім тэатры Беларусі
Рэпетыцыі оперы "Макбет" у Вялікім тэатры Беларусі
1 2 3      Наступная