Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Лют 2017
Пірштук прадставіў Нацыянальны план Беларусі па правах чалавека на пасяджэнні ПА АБСЕ
Выступаючы на спецыяльным абмеркаванні, віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што забеспячэнне магчымасцей для поўнага і свабоднага развіцця асобы, абарона правоў чалавека - важнейшая функцыя дзяржавы...
27 Лют 2017
Пірштук канстатуе цёплае стаўленне да беларускай дэлегацыі на зімовай сесіі ПА АБСЕ ў Вене
"Па сутнасці, на ўсіх узроўнях да беларускай дэлегацыі было добрае, цёплае стаўленне", - канстатаваў Баляслаў Пірштук. Паводле яго слоў, Беларусь даволі пазітыўна гучала ў час выступленняў дакладчыкаў па тэмах, звязаных з сітуацыяй вакол рэспублікі. У першую чаргу пра краіну гаварылі як пра добрую міратворчую пляцоўку...
27 Лют 2017
Старшыня ПА АБСЕ наведае Беларусь 15-17 сакавіка
Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук. У час гэтага візіту плануецца падпісанне пагаднення паміж Нацыянальным сходам Беларусі і ПА АБСЕ аб правядзенні 26-й штогадовай сесіі...
27 Лют 2017
Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці
Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівая ўвага будзе ўдзелена актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў...
24 Лют 2017
Макей абмеркаваў з паслом Індыі рэалізацыю сумесных беларуска-індыйскіх праектаў
Супрацоўніцтва дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай сферы на працягу апошняга дзесяцігоддзя дынамічна развіваецца. Асноўнымі прыярытэтамі супрацоўніцтва з'яўляюцца вытворчая кааперацыя, сумесныя праекты ў галінах навукі, тэхналогій і фармацэўтыкі, а таксама інвестыцыйнае супрацоўніцтва...
24 Лют 2017
Патупчык: Рашэнні па расійскім газе прыняты і будуць узгоднены на палітычным узроўні
"У сувязі з гэтым, каб да 1 ліпеня 2019 года стварыць агульны рынак электраэнергіі, а да 1 студзеня 2015 года - агульны рынак газу, мы павінны максімальна зблізіць цэны на газ, чым мы сёння і займаемся. Усё, што зроблена ў гэтай частцы, даведзена да грамадскасці віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам і віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам", - сказаў Уладзімір Патупчык...
23 Лют 2017
План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы II Еўрапейскіх гульняў разгледжаны ва ўрадзе
Як адзначыў у час пасяджэння Андрэй Кабякоў, завершана работа па фарміраванні падкамітэтаў па напрамках работы. Адпаведныя прапановы ўнесены на разгляд арганізацыйнага камітэта...
23 Лют 2017
Мерапрыемства да 20-годдзя завяршэння вываду ядзернай зброі з Беларусі пройдзе ў Жэневе
"Запланаваны ўдзел Валянціна Рыбакова ў ініцыіраваным беларускім бокам мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю завяршэння вываду ядзернай зброі з тэрыторыі нашай дзяржавы", - сказаў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык...
22 Лют 2017
Беларускі дыпламат упершыню выбраны старшынёй Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН
Выбранне адбылося на штогадовай сесіі Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН і ўзмацненні ролі арганізацыі, якая адкрылася 21 лютага ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Старшынёй Спецкамітэта выбраны саветнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Руслан Варанкоў...
22 Лют 2017
Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 85-годдзем
"Значным укладам у захаванне і развіццё айчыннага выяўленчага мастацтва, папулярызацыю яго лепшых традыцый і дасягненняў стала Ваша плённая творчасць", - гаворыцца ў віншаванні...
22 Лют 2017
Саюзныя парламентарыі 28 лютага ў Мінску абмяркуюць рэалізацыю праграмы ўзгодненых знешнепалітычных дзеянняў
Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць пытанні, звязаныя з развіццём міжпарламенцкіх кантактаў, ажыццяўленнем дзейнасці па міжнародным назіранні за выбарчымі працэсамі ў краінах СНД і інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні дзейнасці Парламенцкага сходу. Акрамя таго, будуць закрануты вынікі работы зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а таксама выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2016 годзе...
21 Лют 2017
Дні культуры Беларусі ў В'етнаме пройдуць у маі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын 21 лютага правёў сустрэчу з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Туан Фонгам...
21 Лют 2017
Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга з 70-годдзем
"Вы ўносіце вялікі ўклад у захаванне і развіццё лепшых музычных традыцый Беларусі, садзейнічаеце папулярызацыі нашай музыкі не толькі ў краіне, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высокі прафесіяналізм Міхаіла Фінберга, выключнае майстэрства і самаадданае служэнне мастацтву заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў...
20 Лют 2017
Пірштук узначаліць беларускую дэлегацыю на зімовым пасяджэнні ПА АБСЕ ў Вене
Зімовая сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Вене (Аўстрыя) 23-24 лютага. Мяркуецца, што парламентарыі з краін - членаў АБСЕ будуць абмяркоўваць пытанні палітыкі, бяспекі, эканомікі, навакольнага асяроддзя і правоў чалавека. Летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня і будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ...
20 Лют 2017
Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці на 2017-2020 гады зацверджаны ў Беларусі
Гэта пяты праграмны дакумент, накіраваны на развіццё механізмаў укаранення гендарнага падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі мер дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства. Сярод задач нацыянальнага плана - развіццё інстытуцыянальнага механізма па забеспячэнні гендарнай роўнасці; пашырэнне эканамічных магчымасцей жанчын і мужчын; забеспячэнне гендарна-арыентаванай аховы здароўя...
20 Лют 2017
Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня і праблемныя пытанні ў ЕАЭС
Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-казахстанскіх адносін. Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва летам бягучага года, а таксама наведаць выстаўку "ЭКСПА-2017" у Астане...
20 Лют 2017
Беларусь і Перу зацікаўлены ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння паміж МЗС
Аб гэтым было заяўлена на праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Перу ў РФ Луіса Бенхаміна Чымой Артэага...
20 Лют 2017
Макей 21-22 лютага зробіць рабочую паездку ў Расію
Уладзімір Макей правядзе рабочую сустрэчу з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым, у час якой будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, а таксама падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй...
20 Лют 2017
Пакістанская дэлегацыя на чале з губернатарам правінцыі Белуджыстан 19-25 лютага наведвае Беларусь
Візіт прадугледжаны Пратаколам аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім аблвыканкамам і ўрадам правінцыі Белуджыстан Пакістана, падпісаным у Ісламабадзе 10 лістапада 2015 года. Гэты візіт адкрывае новую старонку ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве дзвюх краін...
19 Лют 2017
Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з юбілеем і 25-годдзем архірэйскай хіратоніі
"Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню Царкве, абароне высокіх прынцыпаў хрысціянскага жыцця. Ваша праца нясе людзям надзею, адкрывае прыгажосць веры, падтрымлівае ў справах міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння праваслаўе - гэта не толькі маральная аснова беларускага грамадства, але сацыяльны і духоўны інстытут, здольны аказваць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі