Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Сак 2017
Тэндэнцыі і сітуацыю ў эканоміцы Беларусі абмяркуюць на пашыранай справаздачы ўрада ў Прэзідэнта
Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер заяўляецца аб дадатных тэмпах і дынаміцы ў эканоміцы краіны. "Каб дакладна пераканацца, ці ёсць гэта дынаміка, нам патрэбны нейкі перыяд для аналізу. Нам трэба ўзяць першы квартал і арганізаваць гэту справаздачу", - сказаў кіраўнік дзяржавы...
13 Сак 2017
Беларусь і Ізраіль абмяняюцца днямі культуры
"Маштабныя мерапрыемствы пройдуць да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ізраілем, пасольствы і ўрады працуюць ужо ў гэтым напрамку. У тым ліку ў Беларусі пройдуць Дні культуры Ізраіля, а ў Ізраілі - Дні культуры Беларусі", - адзначыў Міхаіл Русы...
13 Сак 2017
Лукашэнка павіншаваў Туска з перавыбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ЕС будуць садзейнічаць развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу...
11 Сак 2017
Беларускія парламентарыі прымуць удзел у мерапрыемствах МПА СНД 27 сакавіка
46-е пленарнае пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці адбудзецца 27 сакавіка. У праект парадку дня ўключаны разгляд 12 праектаў мадэльных законаў і рэкамендацый, якія адобраны пастаяннымі камісіямі...
11 Сак 2017
Перспектывы дыялогу Беларусі і ЕС абмяркоўваліся на палітычных кансультацыях у Мінску
Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з развіццём двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Партугаліяй, перспектывы дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся поглядамі па актуальных праблемах міжнароднай палітыкі...
10 Сак 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі пажару ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры ў Гватэмале
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх ахвярах сярод дзяцей у выніку здарэння, і пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым...
10 Сак 2017
Лукашэнка ставіць задачу вырашыць праблему страхавога стажу для ваеннаслужачых
"Неабходна ўважліва паглядзець на праблему так званага страхавога стажу для ваеннаслужачых. Гэта няправільна, калі выслуга гадоў на ваеннай службе наогул не залічваецца ў страхавы стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка...
10 Сак 2017
Лукашэнка: Пры аптымізацыі галоўнае - захаваць эфектыўнасць праваахоўнай сістэмы
"Гэты працэс ніякім чынам не павінен паўплываць на якасць функцыянавання праваахоўнай і судовай сістэм. Мы не павінны дапусціць, каб скарачэнне праваахоўнага блока прывяло да ўсплёску злачыннасці. Таму неабходна захаваць моцныя і збалансаваныя структуры, здольныя эфектыўна вырашаць існуючыя задачы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...
10 Сак 2017
Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, асабістыя мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, узнагароджаны: ордэнам "За службу Радзіме" III ступені намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік Дэпартамента фінансаў і тылу Віктар Дубавец; медалём "За выратаванае жыццё" - начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Жыткавіцкага райвыканкама Дзяніс Раманчук...
10 Сак 2017
Рыбакоў прадставіў у Вене пазіцыю Саюзнай дзяржавы па ўмацаванні дзейнасці МАГАТЭ ў ядзернай навуцы
Валянцін Рыбакоў адзначыў, што рух па шляху шырокага развіцця ядзерных і радыяцыйных тэхналогій дапаможа ўжо ў бліжэйшай перспектыве істотна павысіць узровень энергетычнай бяспекі, знайсці сістэмныя рашэнні па пераадоленні дэфіцыту прэснай вады, зберажэнні навакольнага асяроддзя і інш. Акрамя таго, гэта дасць магчымасць паставіць надзейную заслону на шляху распаўсюджвання небяспечных вірусных і анкалагічных захворванняў...
10 Сак 2017
Прэзідэнт Беларусі і Кароль Бельгіі абмяняліся віншаваннямі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпадносін
"За чвэрць стагоддзя паміж дзвюма краінамі наладжаны плённыя сувязі ў галінах эканомікі, навукі, адукацыі, культуры, спорту". Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць бельгійскім сем'ям, якія кожны год прымаюць на аздараўленне дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС...
9 Сак 2017
Старшыня ПА АБСЕ ў час візіту ў Мінск абмяркуе пытанні падрыхтоўкі маючай адбыцца 26-й сесіі
Асноўная мэта візіту - абмеркаванне пытанняў падрыхтоўкі і правядзення 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску 5-6 ліпеня, а таксама афіцыйнага падпісання пагаднення паміж беларускім парламентам і ПА АБСЕ аб правядзенні гэтай сесіі...
9 Сак 2017
Ізраільская дэлегацыя наведае Беларусь 12-14 сакавіка
У склад дэлегацыі ўвойдуць таксама прадстаўнікі МЗС, розных ведамстваў і дзелавых колаў Ізраіля. Плануецца сустрэча кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея з Софай Ландвер для абмеркавання ўсяго комплексу актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва...
9 Сак 2017
Беларусь разлічвае на выпрацоўку канкрэтнага алгарытму ўзаемадзеяння з Расіяй па актуальных міграцыйных пытаннях
У бліжэйшы час плануецца правесці чарговую сустрэчу міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі Расіі і Беларусі...
9 Сак 2017
Лукашэнка нагадаў чыноўнікам аб даручэнні па сярэдняй зарплаце $500 і строгай выканальніцкай дысцыпліне
"Калі мы выйдзем на гэту лічбу, да нас прэтэнзій не павінна быць. Ні з боку сацыяльных утрыманцаў, ні з боку працуючых, інтэлігенцыі і іншых. Кроў з носа мы павінны вырашыць гэту праблему - забяспечыць людзей работай і сярэднюю зарплату па краіне $500"...
9 Сак 2017
Лукашэнка: Усе сабраныя па дэкрэце нумар 3 сродкі павінны накіроўвацца выключна на дзяцей
"Усе плацяжы, каб нас не папракалі, павінны застацца ў мясцовых бюджэтах. Не ў абласных, а ў раённых. І гэтыя грошы выключна да капейкі павінны быць накіраваны на ўтрыманне дзяцей. Толькі дзецям!" - падкрэсліў Прэзідэнт...
9 Сак 2017
Дэкрэт нумар 3 адмяняць не стануць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор
Паводле яго слоў, гэты дэкрэт не з'яўляецца эканамічным і фінансавым. "Гэта ідэалагічны, маральны дэкрэт. Ніякіх там вялікіх грошай дзяржава не атрымае. Мэта гэтага дэкрэта адна - прымусіць працаваць тых, хто павінен і хто можа. Гэта - галоўнае", - адзначыў Прэзідэнт...
9 Сак 2017
Лукашэнка: Пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы не павінна стаць "засядалаўкай" без вырашэння канкрэтных пытанняў
"Адказваючы на пытанне, якое пастаянна перад намі ставіцца па пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, я стаўлю канкрэтную задачу перад прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў: мы павінны падрыхтаваць парадак дня гэтага пасяджэння і абазначыць там карэнныя пытанні, якія павінны сёння вырашацца"...
9 Сак 2017
У Дзяржпагранкамітэце пракаменціравалі планы Латвіі па будаўніцтве агароджы на граніцы з Беларуссю
"Умацаванне дзяржаўнай граніцы, у тым ліку шляхам узвядзення інжынерных збудаванняў, - гэта нармальная практыка. Такім чынам удаецца аблегчыць работу пагранічнікаў, забяспечваць эфектыўную ахову дзяржграніцы меншымі затратамі", - адзначыў Антон Бычкоўскі...
9 Сак 2017
Лукашэнка адказаў Мядзведзеву: Нашы адносіны з Расіяй - гэта не бухгалтэрыя
"Скажу вельмі коратка і дакладна, чаго мы хочам: ніякіх нізкіх цэн мы не хочам на газ. Нам трэба, каб кіраўніцтва брацкай Расіі выконвала свае абавязацельствы. Па змесце і па духу. Калі мы будуем наш саюз - адзіную дзяржаву мы замахнуліся пабудаваць, - то ў нашых людзей і прадпрыемстваў, у бізнесу павінны быць роўныя ўмовы на гэтым рынку"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі