Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Сак 2017

Тэндэнцыі і сітуацыю ў эканоміцы Беларусі абмяркуюць на пашыранай справаздачы ўрада ў Прэзідэнта

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэндэнцыі і сітуацыю ў эканоміцы Беларусі абмяркуюць на пашыранай справаздачы ўрада перад кіраўніком дзяржавы. Падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства, якое плануецца правесці пасля атрымання даных за І квартал бягучага года, была абмеркавана сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле слоў Прэзідэнта, цяпер заяўляецца аб дадатных тэмпах і дынаміцы ў эканоміцы краіны. "Каб дакладна пераканацца, ці ёсць гэта дынаміка, нам патрэбны нейкі перыяд для аналізу. Нам трэба ўзяць першы квартал і арганізаваць гэту справаздачу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Такім чынам, працэсы, якія адбываюцца, можна будзе аб'ектыўна аналізаваць не толькі зыходзячы з вынікаў 2016 года, але таксама маючы статыстычныя даныя аб рабоце розных сектараў эканомікі ў І квартале 2017-га. "Мы можам спрагназаваць і паглядзець, як у нас развіваюцца падзеі. Я адкрыта аб гэтым гавару, каб не здарылася так, што мы дзесьці пакрытыкуем урад, прымем нейкія меры па ўрадзе, а на самай справе дынаміка дадатная", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе таксама былі абмеркаваны форма і змест маючай адбыцца справаздачы. Мерапрыемства даручана правесці ў пашыраным фармаце, на яго будуць запрошаны больш за 300 чалавек. У прыватнасці, большае прадстаўніцтва кіраўнік дзяржавы хоча бачыць з боку вертыкалі ўлады ў рэгіёнах, дырэктараў прадпрыемстваў і арганізацый - людзей, якія бачаць і ведаюць абстаноўку на месцах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі