Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2017

Лукашэнка: Пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы не павінна стаць "засядалаўкай" без вырашэння канкрэтных пытанняў

9 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь не супраць правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, але на ім павінны быць прыняты рашэнні па шэрагу канкрэтных пытанняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны.

"Адказваючы на пытанне, якое пастаянна перад намі ставіцца па пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, я стаўлю канкрэтную задачу перад прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў: мы павінны падрыхтаваць парадак дня гэтага пасяджэння і абазначыць там карэнныя пытанні, якія павінны сёння вырашацца", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы не павінны ператвараць Вышэйшы дзяржсавет, старшынёй якога я з'яўляюся, у нейкую "засядалаўку" - прыехалі, адзін на аднаго паглядзелі, перакусілі і раз'ехаліся, а вырашэння пытанняў няма", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць парадак дня пасяджэння, уключыўшы ў яго канкрэтныя важнейшыя пытанні двухбаковых адносін і праект рашэння, які павінен быць узгоднены і парафіраваны. "Мы абсалютна не супраць правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета. Па чарзе ВДС павінен адбыцца ў Маскве. Рыхтуйце гэты парадак дня - 3-4 пытанні, не больш. А не 25 пытанняў, якія мы, як на каньках, прымаем там. Як быццам па лёдзе катаемся", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі