Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліс 2016
У МЗС абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета Еўрапейскага саюза, якая ўпершыню наведвае Беларусь з рабочым візітам...
21 Ліс 2016
Лукашэнка 22 лістапада зробіць рабочы візіт у Расію
Праграмай візіту запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Лідары дзвюх краін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні парадку дня беларуска-расійскіх адносін, пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, развіццё інтэграцыйных працэсаў, сітуацыю ў рэгіёне і свеце...
21 Ліс 2016
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з аварыяй на чыгунцы ў Індыі
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестка аб гэтым здарэнні выклікала ў Беларусі пачуццё глыбокага смутку і шчырай спагады...
21 Ліс 2016
Рыбакоў: Беларусь прадэманстравала цвёрдую прыхільнасць да мэт ядзернага раззбраення
Аб гэтым заявіў у Вене на сесіі Савета кіраўнікоў МАГАТЭ намеснік міністра замежных спраў Беларусі, прадстаўнік Беларусі ў Савеце кіраўнікоў МАГАТЭ Валянцін Рыбакоў...
21 Ліс 2016
Лукашэнка адзначае пазітыўныя змяненні ў беларуска-еўрапейскіх адносінах
"Ваш візіт і наша сённяшняя сустрэча яшчэ раз сведчаць аб пазітыўных змяненнях у беларуска-еўрапейскіх адносінах. Хоць і пытанняў нямала", - заявіў кіраўнік дзяржавы...
21 Ліс 2016
Краіны ЕС хочуць адкрыць новую главу ў адносінах з Беларуссю
"У мінулым годзе адносіны Еўрасаюза і Беларусі актывізаваліся па шэрагу ініцыятыў, у тым ліку ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Мы жадаем вызначыць прыярытэты партнёрства, якія стануць новай главой у нашых адносінах", - падкрэсліў Уолтэр Стывенс...
21 Ліс 2016
Беларусь заклапочана нарастаючым антаганізмам паміж ЕС і Расіяй
"Не магу не сказаць аб нашай заклапочанасці нарастаючым антаганізмам паміж Еўрасаюзам і Расіяй. Нам у Беларусі назіраць за гэтым і балюча, і трывожна. Разумеючы, што ні вам, ні Расіі, тым больш нам, гэта не патрэбна пры тых вялікіх праблемах, якія сёння існуюць у свеце, і якія трэба вырашаць разам", - сказаў кіраўнік дзяржавы...
21 Ліс 2016
Лукашэнка: Беларусь усё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў рэгіёне
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што як непасрэдны сусед ЕС з агульнай граніцай амаль 1 тыс. 200 км Беларусь уносіць важкі ўклад у барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, нелегальнай міграцыяй, гандлем людзьмі. "Канструктыўныя ініцытывы з нашага боку садзейнічалі таму, што Мінск стаў, па сутнасці, ідэальнай перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу"...
21 Ліс 2016
Кадыраў пацвярджае імкненне Чачэнскай Рэспублікі наладзіць адносіны з Беларуссю
"Два разы збіраліся, нас запрашалі, спецыялісты па розных напрамках працавалі. На вялікі жаль, не атрымалася прыехаць па розных прычынах. Але я абавязкова збіраюся паехаць у Беларусь, калі гэта будзе зручна кіраўніцтву Беларусі. Нам сапраўды трэба наладзіць адносіны", - адзначыў Рамзан Кадыраў...
18 Ліс 2016
Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Швецыі ў Беларусі Марцінам Обергам...
18 Ліс 2016
Паслы з краін ЕС наведаюць Беларусь 21 лістапада
Дэлегацыю ўзначаліць старшыня камітэта пасол Вальтэр Стывенс. У час знаходжання ў Мінску ў цэнтры ўвагі дэлегацыі будуць стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і ЕС...
18 Ліс 2016
Лукашэнка даручыў прывесці ў цывілізаваную юрыдычную форму ўзаемадзеянне дзяржавы з СВК
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ўказ нумар 349 ад 17 ліпеня 2014 года прадугледжвае пераўтварэнне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да канца гэтага года ў больш прагрэсіўныя і адпаведныя заканадаўству арганізацыйна-прававыя формы...
18 Ліс 2016
Беларусь у ААН выступіла з заявай ад імя краін АДКБ наконт спроб перапісвання гісторыі
"У заяве асуджаюцца мэтанакіраваныя намаганні асобных краін па перапісванні гісторыі, скажэнні і пераглядзе вынікаў Другой сусветнай вайны"...
18 Ліс 2016
Цімофці даў высокую ацэнку стану беларуска-малдаўскіх адносін
Мікалай Цімофці заявіў аб гэтым у прыватнай размове з паслом Беларусі ў Малдове Сяргеем Чычуком, які прыняў удзел у сустрэчы прэзідэнта Малдовы з кіраўнікамі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Кішынёве, арганізаванай з нагоды заканчэння мандата кіраўніка малдаўскай дзяржавы...
18 Ліс 2016
Кадыраў адказаў на крытыку Лукашэнкі і гатовы прыехаць у Беларусь
"Вельмі крануты Вашымі добрымі словамі ў адрас Чачэнскай Рэспублікі і чачэнскага народа! Лічу сваім абавязкам запэўніць, што з такой жа павагай мы ставімся да Вас асабіста, да Рэспублікі Беларусь і да беларускага народа! Палічу для сябе за гонар прыехаць у Мінск і сустрэцца ў любы зручны для Вас час", - падкрэсліў Кадыраў...
18 Ліс 2016
Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі патэнцыялу добрасуседскага супрацоўніцтва з Латвіяй
"Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з Латвіяй і зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага добрасуседскага супрацоўніцтва"...
18 Ліс 2016
Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін дружбы і супрацоўніцтва з Аманам
"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін дружбы і супрацоўніцтва з Аманам. Мы зацікаўлены ў пашырэнні ўзаемадзеяння ў інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай галінах"...
17 Ліс 2016
Лукашэнка расказаў аб сваім падворку і стаўленні да жывёл
"У мяне вельмі шмат жывёл. Страусы, індакачкі, качкі, 25 гусянят (да Новага года дару людзям), куры кітайскія, куры звычайныя, трусы (засталося 20 - выключна для таго, каб падарыць камусьці), 10 кароў, 10 коз, 15 авечак, 7 ці 8 коней, чатыры сабакі (дзве лайкі, лабрадор і нямецкая аўчарка - усе падораныя), тры каты, - пералічыў Аляксандр Лукашэнка. - Я любіцель жывёл"...
17 Ліс 2016
Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да малой радзімы
"Я шмат магу гаварыць аб малой радзіме, хоць я нідзе не распаўсюджваюся аб гэтым, каб не пакрыўдзіць іншых беларусаў. Я Прэзідэнт Беларусі, і сёння мне вёсачка на Гродзеншчыне каля польскай граніцы, на граніцы з Літвой ці Украінай не менш дарагая, чым мая радзіма. Але па-сапраўднаму супакоіцца, правесці некалькі гадзін я магу толькі ў Александрыі, дзе мы з маці жылі"...
17 Ліс 2016
Лукашэнка: Свята 7 лістапада адмяняць дачасна
"Гэта ў гісторыі ў нас было, мы не адышлі ад гэтай даты. Яна ў нас афіцыйная - 7 лістапада. Прыйдзе час, калі народ перастане адзначаць гэта свята і не будзе звяртаць на яго ўвагі, і пакалення таго не будзе... можа, нехта яго (свята 7 кастрычніка. - Заўвага БЕЛТА) і адменіць. Сёння - не час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што не трэба навязваць і нейкія новыя святы...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі