Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Apr 2017

Кітайскія парламентарыі абмяркуюць пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю ў палітычнай і эканамічнай сферах

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне стратэгічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая плануецца абмеркаваць у Мінску ў час афіцыйнага візіту кітайскай парламенцкай дэлегацыі 16-18 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Парламенцкая дэлегацыя КНР на чале са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам наведае Беларусь па запрашэнні Нацыянальнага сходу. "У ходзе мерапрыемстваў плануецца абмеркаваць пашырэнне ўсебаковага стратэгічнага ўзаемадзеяння з Кітаем у палітычнай, міжпарламенцкай, эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Прадугледжаны сумесныя перагаворы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з кітайскімі парламентарыямі, падпісанне сумеснай заявы аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў КНР. Плануецца таксама, што кітайскія парламентарыі наведаюць індустрыяльны парк "Вялікі камень" - вузлавую пляцоўку эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Акрамя таго, плануецца, што кітайская парламенцкая дэлегацыя наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны мастацкі музей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі