У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Крс 2017

Міністэрствы культуры Беларусі і Кубы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуры Кубы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі міністр культуры Барыс Святлоў і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Херарда Суарэс Альварэс.

Як адзначыў Барыс Святлоў, падпісанне гэтага дакумента - важны крок у развіцці супрацоўніцтва ў сферы культуры дзвюх краін. Цяпер перад культурнымі ведамствамі Беларусі і Кубы стаіць задача напоўніць узаемадзеянне значнымі крокамі.

Херарда Суарэс Альварэс лічыць неабходным як мага больш інфармаваць адзін аднаго аб праводзімых культурных мерапрыемствах, рабіць усё, каб на Кубе знаёміліся з беларускай культурай, а ў Беларусі даведваліся аб традыцыях і самабытнасці Кубы. Паводле слоў дыпламата, ёсць магчымасць развіваць супрацоўніцтва ў сферах кіно, музыкі, танцаў, культурнай спадчыны. Усё гэта будзе садзейнічаць пашырэнню і паглыбленню двухбаковых сувязей.

Пагадненне прадугледжвае садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў у сферы музычнага, харэаграфічнага мастацтва паміж канцэртнымі арганізацыямі і творчымі саюзамі, абмену выканаўцамі, музычнымі і харэаграфічнымі калектывамі, а таксама садзейнічанне ўдзелу ў міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца на тэрыторыі абедзвюх краін.

Плануецца ўстанавіць прамыя кантакты паміж драматычнымі, лялечнымі і іншымі тэатрамі Беларусі і Кубы, арганізоўваць гастролі і выступленні тэатральных калектываў і асобных выканаўцаў, у тым ліку на тэатральных фестывалях, прамыя кантакты паміж музеямі і галерэямі, супрацоўніцтва экспертаў у галіне музейнай справы, абмен інфармацыяй аб навуковых канферэнцыях і семінарах. Таксама плануецца пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы. Бакі будуць садзейнічаць удзелу экспертаў у семінарах і канферэнцыях, падтрымліваць абмен кніжнымі выстаўкамі, метадычнымі і бібліяграфічнымі матэрыяламі.

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, удзел у міжнародных кінафестывалях, абмен інфармацыяй. Бакі будуць імкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для супрацоўніцтва паміж арганізацыямі кінематаграфіі.

Прамыя кантакты плануецца ўстанавіць паміж установамі адукацыі ў сферы культуры, што дасць магчымасць у тым ліку запрашаць да ўдзелу студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры ў міжнародных конкурсах і фестывалях, якія праводзяцца ў абедзвюх краінах. Тэма супрацоўніцтва ў сферы аховы і рэстаўрацыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны таксама агаворана ў дакуменце. Эксперты змогуць абменьвацца вопытам работы.

Бакі будуць супрацоўнічаць у сферы народнай творчасці, інфармаваць аб міжнародных фальклорных фестывалях, якія праводзяцца ў абедзвюх краінах, і садзейнічаць удзелу сваіх прадстаўнікоў у іх.

Пагадненне ўступае ў сілу з даты яго падпісання і заключаецца тэрмінам на пяць гадоў. З моманту ўступлення ў сілу гэтага дакумента спыняе сваё дзеянне пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры Кубы ў сферы культуры і мастацтва, падпісанае ў Гаване 15 верасня 1997 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс