У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2017

У Беларусі маюць намер павялічыць тэрмін бязвізавага знаходжання для гасцей Еўрагульняў-2019

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі маюць намер павялічыць тэрмін бязвізавага знаходжання для гасцей Еўрагульняў-2019. Аб гэтым паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў у час адкрытага дыялогу, прымеркаванага да падрыхтоўкі беларускай валанцёрскай каманды для работы на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі мы гаворым аб Еўрапейскіх гульнях, якія будуць доўжыцца ад 10 да 12 дзён (пакуль яшчэ адпрацоўваецца канкрэтны час з улікам прыезду, ад'езду дэлегацый і балельшчыкаў), то тэрмін знаходжання (бязвізавы), хутчэй за ўсё, трэба будзе павялічваць. Цяпер пакуль рана гаварыць, якія меры мы для гэтага будзем прымаць", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле слоў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, ёсць дакладнае разуменне таго, што госці, удзельнікі павінны карыстацца максімальна льготным рэжымам уезду і выезду з краіны. Гэта дасць ім магчымасць у любы момант рэалізаваць такое права пры жаданні прыехаць у Беларусь. Замежныя госці не толькі змогуць наведаць спаборніцтвы, фан-зоны, але ў іх будзе магчымасць убачыць выдатныя мясціны Беларусі, у тым ліку пабываць у Белавежскай пушчы, Навагрудскім, Мірскім замку і інш.

Што датычыцца пераваг Мінска як пляцоўкі для правядзення Еўрагульняў, тут развітая спартыўная і гасцінічная інфраструктура, будаўніцтва дадатковых аб'ектаў не спатрэбіцца. Таксама добра развіта лагістычная інфраструктура. "Мы за апошнія гады паказалі ўсяму свету здольнасць і гатоўнасць нашых спецыялістаў і валанцёраў, у тым ліку праводзіць такія мерапрыемствы на высокім арганізацыйным узроўні. Чэмпіянат свету па хакеі - гэта быў сур'ёзны экзамен, які мы з гонарам здалі. Нам пад сілу правядзенне такіх мерапрыемстваў", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Ён падкрэсліў, што Беларусь - адкрытая і дружалюбная краіна, дзе няма варожасці на нацыянальнай, рэлігійнай або міжрасавай глебе. Гэта вельмі важна, паколькі на вялікія спартыўныя форумы з'язджаюцца прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс