Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2017
Лукашэнка адказаў Мядзведзеву: Нашы адносіны з Расіяй - гэта не бухгалтэрыя
"Скажу вельмі коратка і дакладна, чаго мы хочам: ніякіх нізкіх цэн мы не хочам на газ. Нам трэба, каб кіраўніцтва брацкай Расіі выконвала свае абавязацельствы. Па змесце і па духу. Калі мы будуем наш саюз - адзіную дзяржаву мы замахнуліся пабудаваць, - то ў нашых людзей і прадпрыемстваў, у бізнесу павінны быць роўныя ўмовы на гэтым рынку"...
9 Сак 2017
Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў "Залатой шайбы" з пачаткам фінальнага турніру
"У нашай краіне гэта цудоўнае свята дзіцячага хакея праводзіцца ўжо дваццаць першы раз. Свой пачатак яно бярэ з дваровага хакея, якім захапляюцца тысячы юных аматараў гэтага сапраўды мужнага віду спорту", - гаворыцца ў віншаванні...
8 Сак 2017
Ордэнам Маці ў Беларусі ўзнагароджаны больш за 8,6 тыс. жанчын
Гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. У бягучым годзе гэтай узнагароды ўдастоены 93 жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі...
7 Сак 2017
Макей і Віктарын абмеркавалі далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі і ЕС
Бакі таксама абмеркавалі арганізацыю шэрага сумесных мерапрыемстваў, уключаючы чарговы раўнд пасяджэння каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, і перспектывы ўдзелу Беларусі ў саміце "Усходняга партнёрства" ў лістападзе 2017 года...
7 Сак 2017
Прадстаўнікі Ватыкана ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
За значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны Апостальскі нунцый ва Украіне, Апостальскі нунцый у Беларусі (2011-2015 гады) Клаўдзіа Гуджэроці і дырэктар установы "Музеі Ватыкана" Антоніа Паалучы...
7 Сак 2017
Лукашэнка адобрыў праект рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам
Міністэрства эканомікі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце гэтага пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці...
7 Сак 2017
Lukashenko approves draft of framework agreement between Belarus, EIB
The Economy Ministry of Belarus has been authorized to conduct negotiations on the draft agreement and sign the document...
7 Сак 2017
Кабякоў: Праблемы ў адносінах з Расіяй уплываюць на ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных працэсах у ЕАЭС
"Беларусь пры падпісанні Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў маі 2014 года звяртала ўвагу ў сваёй заяве, што будзе добрасумленна выконваць свае абавязацельствы па дагаворы пры ўмове, што на двухбаковай і трохбаковай аснове будуць дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб зняцці бар'ераў"...
6 Сак 2017
Лукашэнка: Шкадаваць грошай на развіццё мастацтва ў Беларусі не будуць
"У чым я пераканаўся: шкадаваць грошай на вас не трэба. Я даўно гаварыў, што няма такой сітуацыі, што няма грошай на творчасць. Не. У мяне да гэтага іншы падыход: грошы трэба плаціць тым, хто іх заслугоўвае. А вялікія грошы тым, хто гэтага ўдвайне заслугоўвае, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для гэтага мы заўсёды знойдзем грошы"...
6 Сак 2017
Перспектывы развіцця дыялогу Беларусь-ЕС абмеркаваны ў беларускім МЗС
Бакі абмяняліся думкамі па праблематыцы правоў чалавека, а таксама разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь-ЕС...
6 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні двухбаковых адносін з Ганай
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковых адносін у інтарэсах абедзвюх краін. "Спадзяюся на далейшае ўмацаванне палітычнага даверу, цеснае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і плённае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва"...
6 Сак 2017
Лукашэнка павіншаваў Героя Савецкага Саюза Церашкову з юбілеем
"Палёт першай у свеце жанчыны-касманаўта стаў адной з найбольш яркіх старонак у гісторыі пакарэння космасу. Сіла духу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт здабылі Вам высокі аўтарытэт, шчырую павагу калег і мільёнаў людзей ва ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні...
6 Сак 2017
Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні міжурадавага савета ЕАЭС у Бішкеку
У парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ўключана 12 пытанняў. Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць стан узаемнага гандлю ў 2015-2016 гадах, сферы эканомікі, якія валодаюць інтэграцыйным патэнцыялам у Еўразійскім эканамічным саюзе, і меры, накіраваныя на яго выкарыстанне...
4 Сак 2017
Парламенцкая дэлегацыя Казахстана наведае Беларусь 15-17 сакавіка
Дэлегацыю ўзначаліць старшыня Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Нурлан Нігматулін. Чакаецца яшчэ некалькі важных візітаў у Беларусь. Так, 15-17 сакавіка рэспубліку наведае старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Крысцін Мутонен...
4 Сак 2017
Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні
Воінскае званне генерал-маёра прысвоена Аляксандру Шкірэнку, Аляксандру Караву, Сяргею Феакціставу і Сяргею Церабаву. Вадзіму Сіняўскаму, Аляксандру Кавальчуку і Івану Падгурскаму прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі...
3 Сак 2017
Мясніковіч абмеркаваў з намеснікам генеральнага сакратара ЦЕІ перспектыўныя праекты беларускага старшынства
Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што для Беларусі старшынства ў ЦЕІ мае асаблівае значэнне і яго па праву можна назваць гістарычнай для краіны падзеяй. Асаблівая ўвага была ўдзелена ходу падрыхтоўкі пасяджэння камітэта міжпарламенцкага супрацоўніцтва парламенцкага вымярэння ЦЕІ, якое пройдзе ў Мінску ў маі 2017 года...
3 Сак 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі трагедыі на шахце ва Украіне
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб чалавечых ахвярах у выніку трагічнага здарэння на шахце "Стэпавая" ў вёсцы Глухаў Львоўскай вобласці Украіны", - гаворыцца ў спачуванні...
3 Сак 2017
Лукашэнка: Раскалоць беларускае грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку не атрымаецца
"Мы павінны ўтрымаць сваю краіну і абараніць свой народ. І я ўпэўнены, мы гэта зробім. На любыя авантуры ў нас заўсёды будзе адэкватны адказ", - заявіў кіраўнік дзяржавы на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі...
3 Сак 2017
Лукашэнка: Беларуская міліцыя ў "ліхія" 90-я змагла забяспечыць правапарадак і адрадзіць аўтарытэт дзяржавы
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, першыя гады станаўлення міліцыі ў час утварэння незалежнай Беларусі праходзілі ва ўмовах амаль поўнага абвалу эканомікі і дэградацыі ўсіх сфер жыцця грамадства...
3 Сак 2017
Міхневіч уручыў даверчыя граматы вялікаму герцагу Люксембургскаму
У час сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на інвестыцыйную і інфармацыйную сферы, перспектывы дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, актывізацыю адукацыйных і культурных кантактаў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі