Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Mar 2017

Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні міжурадавага савета ЕАЭС у Бішкеку

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, што пройдзе ў Бішкеку 7 сакавіка. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

У парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ўключана 12 пытанняў. Кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць стан узаемнага гандлю ў 2015-2016 гадах, сферы эканомікі, якія валодаюць інтэграцыйным патэнцыялам у Еўразійскім эканамічным саюзе, і меры, накіраваныя на яго выкарыстанне, а таксама магчымасці ўстаранення перашкод у развіцці ўнутранага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза.

Бакі ўзгодняць сумесныя прагнозы развіцця аграпрамысловага комплексу, попыту і прапанавання дзяржаў - членаў ЕАЭС па асноўных відах сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання на бягучы год. Таксама на разгляд вынесена пытанне аб арганізацыі ў краінах ЕАЭС вытворчасці аналагаў камплектуючых для машын і абсталявання для сельскай гаспадаркі, якія выпускаюцца ў трэціх краінах. Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць меры па развіцці экспарту на рынкі трэціх краін сельгастэхнікі і абсталявання, што вырабляюцца ў дзяржавах ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі