Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2017

Мясніковіч абмеркаваў з намеснікам генеральнага сакратара ЦЕІ перспектыўныя праекты беларускага старшынства

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы ў Мінску з намеснікам генеральнага сакратара Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) Эрыкам Чарновіцам абмеркаваў перспектыўныя праекты, якія могуць быць рэалізаваны ў ходзе беларускага старшынства ў ЦЕІ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Сустрэча была прысвечана абмеркаванню пытанняў узаемадзеяння ў парламенцкім вымярэнні Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы ў ходзе старшынства Беларусі ў гэтай арганізацыі ў 2017 годзе. "Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што для Беларусі старшынства ў ЦЕІ мае асаблівае значэнне і яго па праву можна назваць гістарычнай для краіны падзеяй. Асаблівая ўвага была ўдзелена ходу падрыхтоўкі пасяджэння камітэта міжпарламенцкага супрацоўніцтва парламенцкага вымярэння ЦЕІ, якое пройдзе ў Мінску ў маі 2017 года", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У якасці тытульнай тэмы беларускага старшынства, якая ўзгадняецца са спецыфікай дзейнасці ЦЕІ і ў роўнай ступені адпавядае інтарэсам усіх краін-членаў, выбрана пашырэнне сумяшчальнасці ў Вялікай Еўропе.

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва (ЦЕІ) - рэгіянальнае аб'яднанне, створанае ў 1989 годзе Італіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй і Югаславіяй. Цяпер у склад ЦЕІ ўваходзяць 18 дзяржаў (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Венгрыя, Італія, Македонія, Малдова, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чэхія, Чарнагорыя і Украіна). Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай ЦЕІ з 1996 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі