Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Сак 2017

Парламенцкая дэлегацыя Казахстана наведае Беларусь 15-17 сакавіка

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА. Афіцыйны візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Казахстана запланаваны на 15-17 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў.

Дэлегацыю ўзначаліць старшыня Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Нурлан Нігматулін.

У Палаце прадстаўнікоў расказалі, што ў сакавіку чакаецца яшчэ некалькі важных візітаў у Беларусь. Так, 15-17 сакавіка рэспубліку наведае старшыня Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Крысцін Мутонен. Будзе падпісана пагадненне паміж Нацыянальным сходам Беларусі і ПА АБСЕ аб правядзенні ў Мінску 26-й штогадовай сесіі.

Візіт дакладчыка па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні плануецца на 23-24 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі