У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Сак 2017

Кабякоў: Праблемы ў адносінах з Расіяй уплываюць на ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных працэсах у ЕАЭС

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблемы ў адносінах з Расіяй уплываюць на ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных працэсах у Еўразійскім эканамічным саюзе. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць у Бішкеку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вымушаны канстатаваць, што сёння не выконваецца двухбаковая нарматыўна-прававая база (з Расіяй. - Заўвага БЕЛТА), якая была створана не ў адрыве, а якраз у цеснай узаемасувязі са шматлікімі дамоўленасцямі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Прычым праблемы ў двухбаковых адносінах фундаментальна ўплываюць на наш удзел у шматбаковых інтэграцыйных працэсах. Мы не раздзяляем гэтыя два трэкі - двухбаковы і шматбаковы - таму што праблемы ў двухбаковых адносінах уплываюць скажальна на еўразійскую інтэграцыю".

Прэм'ер-міністр адзначыў, што Беларусь выказвае крайнюю заклапочанасць у сувязі з існуючай неўрэгуляванасцю з расійскім бокам праблем у нафтагазавай сферы, невыкананнем двухбаковых і шматбаковых дамоўленасцей па ўмовах паставак энерганосьбітаў і бяздзейнасці на гэтым фоне Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Беларусь пры падпісанні Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў маі 2014 года звяртала ўвагу ў сваёй заяве, што будзе добрасумленна выконваць свае абавязацельствы па дагаворы пры ўмове, што на двухбаковай і трохбаковай аснове будуць дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб зняцці бар'ераў, абмежаванняў і выключэнняў у гандлі асобнымі відамі тавараў і аказанні асобных відаў паслуг, у першую чаргу адносна энерганосьбітаў, прадукцыі зборачных вытворчасцей і іншых значных пазіцый", - нагадаў прэм'ер-міністр. Аднак па-сапраўднаму прарыўных, знакавых поспехаў еўразійскай інтэграцыі пакуль няма, канстатаваў ён.

Не рэалізавана беларуская ініцыятыва выпрацоўкі механізма функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў-членаў аднабаковых мер абароны рынку ў адносінах да іншых дзяржаў. "Ва ўмовах дзеяння санкцыйных мер у адказ з боку Расіі на працягу больш як 2,5 года мы так і не змаглі дамовіцца па транзіце тавараў у трэція краіны, а гэта прамыя страты бюджэту, - дадаў прэм'ер-міністр. - Мы залежым ад экспарту і свабоды транзіту тавараў, для нас і для іншых партнёраў па саюзе гэта вельмі значнае пытанне. Пакуль мы губляем час на барацьбу з выключэннямі і абмежаваннямі адзін у аднаго, прапускаем магчымасці правядзення ўзгодненай прамысловай палітыкі, у нас далей за наспех падрыхтаваныя без уліку меркаванняў адзін аднаго праграмы імпартазамяшчэння справа не ідзе".

Пры гэтым Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на тое, што на бягучым пасяджэнні прапанавана да разгляду рашэнне аб прамзборцы, вытворчасці камплектуючых для сельскай гаспадаркі, развіцці экспарту абсталявання. "Прапаную накіраваць максімум намаганняў на іх практычную рэалізацыю", - сказаў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў і пазітыўныя моманты інтэграцыі ў ЕАЭС, сярод якіх пашырэнне знешнеэканамічных сувязей яе краін-удзельніц. "Прычым з кожным міжнародным партнёрам мы працуем індывідуальна з улікам як саюзных абавязацельстваў, так і нацыянальных інтарэсаў, - дадаў ён. - Хоць і са спазненнем, але ў канцы мінулага года быў запушчаны адзіны рынак лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў, а гэта роўны доступ да рынкаў фармацэўтычных прэпаратаў. Паглядзім на практычную аддачу гэтых дакументаў".

Андрэй Кабякоў таксама падкрэсліў, што ён "з'яўляецца гарачым прыхільнікам інтэграцыі". "Сёння мы сутыкнуліся з моцным выпрабаваннем. Нельга дапусціць разварот нашай інтэграцыі назад, нельга дапусціць, каб вузканацыянальныя, карпаратыўныя і меркантыльныя інтарэсы сталі трэндам у нашым развіцці. Няхай пераадоленне гэтых матываў стане добрай загартоўкай, каб потым наш саюз з гадамі не губляў сваёй трываласці", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс