У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Лют 2017

Беларускі дыпламат упершыню выбраны старшынёй Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН

22 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускі дыпламат упершыню выбраны старшынёй Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Выбранне адбылося на штогадовай сесіі Спецыяльнага камітэта па Статуце ААН і ўзмацненні ролі арганізацыі, якая адкрылася 21 лютага ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Старшынёй Спецкамітэта выбраны саветнік пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Руслан Варанкоў.

Выбранне прадстаўніка Беларусі на пасаду кіраўніка Спецыяльнага камітэта чарговы раз пацвярджае аўтарытэт Беларусі як актыўнага і паслядоўнага прыхільніка развіцця міжнароднага дыялогу, паляпшэння работы ААН і ўзмацнення ролі арганізацыі ў міжнародных адносінах.

Спецыяльны камітэт па Статуце ААН быў заснаваны ў 1974 годзе для разгляду палажэнняў па павышэнні здольнасці ААН дасягнуць сваіх мэт і больш эфектыўнага функцыянавання арганізацыі. На цяперашняй сесіі плануецца разгледзець пытанні аб падтрымцы міжнароднага міру і бяспекі ва ўсіх аспектах у мэтах узмацнення ролі ААН, дапамогі трэцім дзяржавам, якія пацярпелі ад прымянення санкцый на падставе главы VII Статута, мірнага вырашэння спрэчак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс