Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2017

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі па тэлефоне двухбаковы парадак дня і праблемныя пытанні ў ЕАЭС

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася 20 лютага па ініцыятыве казахстанскага боку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Адной з галоўных тэм сталі адносіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Бакі выказалі ўзаемную занепакоенасць у сувязі з існуючымі праблемамі.

Прэзідэнт Казахстана выказаў заклапочанасць праблемнымі пытаннямі ў адносінах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым ён упэўнены, што ўсе існуючыя праблемы будуць вырашаны ўнутры саюза.

Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў расказаў кіраўніку беларускай дзяржавы аб праблемах паміж Казахстанам і Кыргызстанам і шляхах іх вырашэння.

Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-казахстанскіх адносін. Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку прыняць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва летам бягучага года, а таксама наведаць выстаўку "ЭКСПА-2017" у Астане, дзе будзе працаваць і нацыянальная экспазіцыя Беларусі.

Прэзідэнты зноў пацвердзілі рашучасць ва ўмацаванні саюзніцкіх адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі