У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Лют 2017

Мерапрыемства да 20-годдзя завяршэння вываду ядзернай зброі з Беларусі пройдзе ў Жэневе

23 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мерапрыемства да 20-годдзя завяршэння вываду ядзернай зброі з Беларусі пройдзе ў Жэневе. Удзел у ім прыме намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў. Аб гэтым сёння на брыфінгу ў МЗС паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Запланаваны ўдзел Валянціна Рыбакова ў ініцыіраваным беларускім бокам мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю завяршэння вываду ядзернай зброі з тэрыторыі нашай дзяржавы", - сказаў прэс-сакратар МЗС.

Візіт Валянціна Рыбакова ў Жэневу пройдзе 27 лютага - 2 сакавіка. Плануецца, што ён выступіць на пасяджэннях сегментаў высокага ўзроўню Канферэнцыі ААН па раззбраенні і Савета ААН па правах чалавека, а таксама правядзе рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Міжнароднага саюза электрасувязі, рэгіянальнага офіса Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) для краін Цэнтральнай Еўропы і СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс