Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Лют 2017

Макей 21-22 лютага зробіць рабочую паездку ў Расію

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая паездка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Расійскую Федэрацыю адбудзецца 21-22 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Асноўнай тэмай паездкі з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці ўдзелу Беларусі ў інтэграцыйных структурах, штаб-кватэры якіх размешчаны ў Маскве", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.

Уладзімір Макей правядзе рабочую сустрэчу з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым, у час якой будуць абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне на міжнароднай арэне і ў міжнародных арганізацыях, а таксама падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі