Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Чэр 2017
Комплексная праверка пачалася на Беларускай АЭС
Акрамя комплексных праверак на пляцоўцы Беларускай АЭС, устаноўлены рэжым пастаяннага нагляду, які ажыццяўляецца інспектарамі Дзяржатамнагляду, а таксама іншых кантрольных (наглядных) органаў...
6 Чэр 2017
Раўкоў абмеркаваў з кіраўніком кітайскай ваеннай дэлегацыі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва
Візіт ваеннай дэлегацыі Кітая ў Беларусь праходзіць 5-8 чэрвеня. У час яго прадстаўнікі Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК) наведалі 2336-ю базу захоўвання рэчавай маёмасці. Таксама запланавана наведванне гасцямі 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра УС Беларусі...
6 Чэр 2017
Беларусь не выключае магчымасці пашырэння сеткі дыппрадстаўніцтваў у краінах Афрыкі
Паводле слоў намесніка міністра, Беларусь даволі паспяхова працуе на афрыканскім кантыненце. "Але ўсё ж сённяшні форум - гэта гістарычнае мерапрыемства, ён праходзіць упершыню ў гісторыі. Цяпер мы будзем спрабаваць зрабіць усё, каб партнёры знайшлі адзін аднаго. Кантынент вельмі перспектыўны, патэнцыял супрацоўніцтва вялікі"...
6 Чэр 2017
Лукашэнка павіншаваў Карла XVI Густава з Нацыянальным днём Швецыі
"Рэспубліка Беларусь заўсёды выступала за развіццё ўзаемавыгаднага і паважлівага супрацоўніцтва з Каралеўствам Швецыя ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні...
5 Чэр 2017
Місія МВФ пачала работу ў Беларусі
Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі - Пітэр Долман. Чакаецца, што эксперты фонду абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання сітуацыю ў эканоміцы Беларусі і правядуць падрыхтоўчую работу напярэдадні штогадовай місіі МВФ па артыкуле IV, які чакаецца ў кастрычніку...
4 Чэр 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактам у Лондане
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб тэракце было ўспрынята Беларуссю з глыбокім болем і смуткам. "У апошні час Вялікабрытанія перажыла шэраг атак з боку экстрэмістаў. Перакананы, што няма і не будзе апраўдання дзеянням, у выніку якіх гінуць мірныя грамадзяне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...
4 Чэр 2017
Беларусь рашуча асуджае варварскія нападзенні ў Лондане
"Рашуча асуджаем чарговыя варварскія нападзенні ў Лондане. Спачуваем родным і блізкім ахвяр тэрарыстаў, жадаем мужнасці народу Брытаніі", - гаворыцца ў паведамленні...
2 Чэр 2017
Новая партыя мадэрнізаваных танкаў Т-72Б3 пастаўлена на ўзбраенне беларускай арміі
Новы комплекс кіруемага ўзбраення гарантуе высокую верагоднасць знішчэння цэлі з месца і пры руху на адлегласці да 5 км, а ўкараненне аўтамата суправаджэння цэлей спрасціла работу наводчыка пры стральбе з ходу і па цэлях, якія рухаюцца. Танк атрымаў новую 125-міліметровую пушку 2А46М-5 павышанай жывучасці ствала, новую радыёстанцыю "Акведук", новае проціпажарнае абсталяванне і новы шматканальны прыцэл наводчыка "Сасна-У" беларускай вытворчасці ААТ "Пеленг"...
2 Чэр 2017
Візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Кітай запланаваны на восень
"Восенню плануецца афіцыйны візіт у КНР беларускай парламенцкай дэлегацыі. Падрыхтоўчая работа ідзе. Але ёсць неабходнасць канкрэтызаваць асобныя палажэнні", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, вялікія надзеі звязаны з праектамі Міністэрства прамысловасці: "І па БелАЗе, і па "Гомсельмашы" ёсць напрацоўкі. У час, які застаўся да восені, іх трэба было б падцягнуць, каб у працэсе візіту падпісаць пагадненні"...
2 Чэр 2017
Праект Мінпрыроды ўвайшоў у пяцёрку лепшых на конкурсе на саісканне ўзнагарод ААН
У афіцыйным адкрыцці форуму, а таксама цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі 13 чэрвеня плануе прыняць удзел беларуская дэлегацыя. У афіцыйным адкрыцці форуму, а таксама цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі 13 чэрвеня плануе прыняць удзел беларуская дэлегацыя...
2 Чэр 2017
Андрэйчанка прапанаваў арганізаваць сустрэчу парламентарыяў Беларусі і Рэспублікі Карэя на Асамблеі МПС
На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін неабходна праводзіць больш сустрэч на высокім узроўні. "У гэтым годзе Асамблея Міжпарламенцкага саюза будзе праходзіць у Санкт-Пецярбургу ў кастрычніку. У час асамблеі можна арганізаваць сустрэчу дэлегацый нашых краін, гэта стане важным момантам у двухбаковых адносінах", - лічыць спікер...
2 Чэр 2017
Макей: Нармальны дыялог паміж Усходам і Захадам у нацыянальных інтарэсах Беларусі
"Мы не збіраемся балансаваць на карысць таго ці іншага боку. Мне асабіста не падабаецца назва, што Беларусь павінна быць мостам паміж Усходам і Захадам. Не. Мы проста, зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў, спрабуем прапанаваць ідэі, якія дапамаглі б выбудоўванню нармальнага дыялогу паміж рознымі апанентамі", - сказаў Уладзімір Макей...
2 Чэр 2017
Беларусь і Кітай намецілі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы культуры
Міністр культуры Барыс Святлоў адзначыў важную ролю Цэнтра культуры Кітая ў Мінску і Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне ў пашырэнні культурных абменаў. Удзельнікі абмеркавалі стан двухбаковых абменаў і ўзаемадзеянне ў сферы культуры за перыяд пасля правядзення першага сумеснага пасяджэння камісіі, пытанні супрацоўніцтва паміж арганізацыямі культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікi...
2 Чэр 2017
Лукашэнка: Супрацоўніцтва Беларусі і Італіі мае значны патэнцыял для развіцця ва ўсіх галінах
"Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, якое будуецца на прынцыпах узаемаразумення і даверу, заключае ў сабе значны патэнцыял для развіцця ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні...
1 Чэр 2017
МЗС Беларусі і Расіі абмяркуюць сумесныя намаганні па павышэнні міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС
"Бакі разгледзяць актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж краінамі на двухбаковай аснове, а таксама на міжнароднай арэне. Асноўная ўвага будзе ўдзелена выкананню праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016-2017 гады, падыходы па фарміраванні аналагічнай праграмы на маючы адбыцца двухгадовы перыяд", - расказаў Дзмітрый Мірончык...
1 Чэр 2017
Лукашэнка расказаў аб пастаўленых перад Косінцам задачах
"У нас многія праекты мад эрнізацыі прадпрыемстваў правалены. І я прэм'еру і кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта ўжо гаварыў, каб у бліжэйшы час гэтыя праекты былі прааналізаваны, і мне было даложана, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэтым зоймецца Косінец. Яму даручаны гэтыя праекты. Сабраць спецыялістаў па ўсіх напрамках"...
31 Май 2017
Больш за 50 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 199, у адпаведнасці з якім больш за 50 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую і плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выключныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы...
31 Май 2017
Качанава, Батура і Рубінаў узнагароджаны медалямі МПА СНД за ўклад у міжпарламенцкую дзейнасць
Памятным знакам "МПА СНД. 25 гадоў" за садзейнічанне ў дзейнасці асамблеі і яе органаў былі ўзнагароджаны міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко...
31 Май 2017
Макей наведае Расію з рабочым візітам 4-5 чэрвеня
"Па запрашэнні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова 4-5 чэрвеня Расію з рабочым візітам наведае кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, - сказала Марыя Захарава. - У рамках візіту адбудуцца перагаворы кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства са сваім беларускім калегам"...
30 Май 2017
Беларусь і Малдова высока ацэньваюць узровень двухбаковых адносін
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і сацыяльна-культурнай сферах, асноўныя напрамкі развіцця дагаворна-прававой базы, а таксама пытанні падрыхтоўкі афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Малдовы ў Беларусь, запланаванага на 6-7 чэрвеня...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі