У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Чэр 2017

Макей: Нармальны дыялог паміж Усходам і Захадам у нацыянальных інтарэсах Беларусі

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нармальны дыялог паміж Усходам і Захадам у нацыянальных інтарэсах Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей перад пачаткам міжнароднай канферэнцыі "Эканамічная бяспека ў глабалізаваным свеце" ў рамках экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не збіраемся балансаваць на карысць таго ці іншага боку. Мне асабіста не падабаецца назва, што Беларусь павінна быць мостам паміж Усходам і Захадам. Не. Мы проста, зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў, спрабуем прапанаваць ідэі, якія дапамаглі б выбудоўванню нармальнага дыялогу паміж рознымі апанентамі", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён звярнуў увагу, што ў сучаснай сітуацыі без шчырага, зацікаўленага дыялогу паміж канфліктуючымі бакамі не абысціся.

Паводле яго слоў, экспертная пляцоўка "Мінскі дыялог" дапамагае выпрацаваць свежыя і ў некаторай ступені нават неардынарныя ідэі, якія пасадзейнічаюць пераадоленню існуючых праблем. "Трэба адыходзіць ад ваяўнічай рыторыкі. Трэба выбудоўваць больш даверу адзін да аднаго і на гэтай аснове будаваць адносіны", - перакананы міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс