Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Май 2017
Лукашэнка прывёў у прыклад спартсменам упартасць Ціхана і Домрачавай
"Не трэба сёння выдумляць штосьці, шукаць апраўданні і спасылацца на нейкія праблемы. У нас праблема толькі ў адным - трэнер і спартсмен. Я сказаў бы, нават больш спартсмен", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. У прыклад Прэзідэнт паставіў беларускага кідальніка молата Івана Ціхана, які прыкладае неймаверныя намаганні для дасягнення найвышэйшых рэзультатаў. "Я вельмі шкадаваў, што Івану не ўдалося стаць алімпійскім чэмпіёнам, - прызнаўся кіраўнік дзяржавы. - Ён сціснуў зубы, выйшаў у сектар і даказаў, што ён спартсмен"...
30 Май 2017
Лукашэнка: Беларусь павінна разумна процістаяць беспадстаўнаму націску ў допінгавай сферы
"У свеце абмяркоўваецца забарона на ўдзел у Алімпіядзе спартсменаў, якія раней пападаліся на допінгу. Вядома, нам трэба ўзмацняць пакаранне за такія парушэнні, але гэта толькі адна частка праблемы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Другая - мы павінны быць гатовы разумна процістаяць беспадстаўнаму націску"...
30 Май 2017
Лукашэнка: Для спартсменаў у Беларусі робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма
"У галіне па-ранейшаму не вырашаны шэраг значных пытанняў. Спорт як важнейшы ідэалагічны інструмент дзяржаўнай палітыкі так і не стаў для беларусаў крыніцай нацыянальнага гонару і натхнення. Для спартсменаў у нашай краіне робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма", - заявіў кіраўнік дзяржавы...
30 Май 2017
Лукашэнка: Беларускі спорт павінен быць больш празрыстым
"Зразумейце, кожны допінгавы камень у наш агарод больш не разглядаецца як адзінкавы выпадак. Усе спрабуюць скласці гэта ў сістэму. Як зрабілі з Расіяй. А значыць, мы павінны быць разумнейшыя, больш празрыстыя, каб ніхто не паставіў пад сумненне нашу чыстату", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
30 Май 2017
Лукашэнка: Сістэма навучання трэнерскіх кадраў мае патрэбу ў аптымізацыі
"Патрэбна інтэграваная сістэма бесперапыннай падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі трэнераў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Навядзіце тут парадак. Будучага трэнера трэба заўважыць, калі ён яшчэ актыўна выступае як спартсмен. Ваша задача - шукаць маладых атлетаў, здольных да такой работы, і весці іх да вяршынь трэнерскага майстэрства"...
30 Май 2017
Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Шры-Ланкі ў сувязі з ахвярамі ад паводкі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Майтрыпалу Сірысену, усяму народу гэтай краіны, а таксама родным і блізкім ахвяр маштабнай паводкі...
30 Май 2017
Лукашэнка адзначае адсутнасць сістэмнага падыходу да адбору будучых спартсменаў
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, патрабуе кардынальнага паляпшэння сітуацыя ў дзіцяча-юнацкім спорце. "Гэта - аснова асноў. Тут і здароўе нацыі, і спорт вышэйшых дасягненняў, - сказаў ён. - Ужо не першы год мне дакладваюць, што рэформа ў гэтай сферы вядзецца. Аднак канкрэтных вынікаў я не бачу"...
30 Май 2017
Лукашэнка назваў правальным выступленне беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што літаральна напярэдадні ад'езду на Алімпіяду праводзілася нарада, збіралі каманду, лепшых спецыялістаў. "Тады ні ад аднаго з іх не было скаргаў, што чагосьці не хапае для паспяховага выступлення атлетаў. У гэтым алімпійскім цыкле вы атрымалі ад дзяржавы ўсё, што прасілі. І па фінансаванні, магчымасці рыхтавацца на лепшых базах, па вырашэнні любых, падкрэсліваю, любых пытанняў"...
30 Май 2017
Лукашэнка перавыбраны на пасаду Прэзідэнта НАК
Першым віцэ-прэзідэнтам НАК выбраны заслужаны майстар спорту Андрэй Асташэвіч. Віцэ-прэзідэнтамі НАК сталі рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Сяргей Рэпкін, старшыня асацыяцыі "Беларуская федэрацыя хакея" Сямён Шапіра...
29 Май 2017
Лукашэнка даручыў на высокім узроўні арганізаваць і правесці парад да Дня Незалежнасці
"Мы прынялі рашэнне, што праводзім парад у гэтым годзе. Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба, тым больш яны не такія ўжо і вялікія, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ён павінен быць сапраўдным парадам, уражальным. Для гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя, мы паказваем людзям, што мы не дарма ядзім ваенны хлеб"...
28 Май 2017
Лукашэнка разлічвае на пашырэнне ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва
"Высокія дасягненні вашай краіны ў розных галінах прызнаны сусветнай супольнасцю і з'яўляюцца арыенцірамі для многіх дзяржаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы...
27 Май 2017
Лукашэнка: Пагранічнікі надзейна забяспечваюць непарушнасць граніц нашай дзяржавы
"Вернасць лепшым традыцыям, імкненне прымножыць іх штодзённай ратнай працай па абароне рубяжоў Рэспублікі Беларусь былі і застаюцца важнымі напрамкамі ў дзейнасці цяперашняга пакалення вартавых граніц, - гаворыцца ў віншаванні. - Знаходзячыся ў баявым дазоры, пагранічнікі спыняюць каналы нелегальнай міграцыі і кантрабанды, процідзейнічаюць распаўсюджванню міжнароднага тэрарызму"...
26 Май 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Егіпта ў сувязі з ахвярамі абстрэлу аўтобуса ў правінцыі Эль-Мінья
"У Беларусі з вялікім болем успрынялі паведамленне пра шматлікія ахвяры сярод паломнікаў-хрысціян, - гаворыцца ў спачуванні. - Бязлітаснае забойства людзей - злачынства, якому ніколі не будзе даравання"...
26 Май 2017
Лукашэнка выступае за больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, але без штучнага насаджэння
"Я катэгарычны праціўнік навязвання вучням якой-небудзь дзяржаўнай мовы - у нас іх дзве - руская і беларуская. Чалавек сам павінен вызначыцца, на беларускай ці рускай мове ён будзе вывучаць"...
26 Май 2017
Лукашэнка расказаў аб сваіх марах у дзяцінстве
"Скажу шчыра і сумленна: у мяне было адзінае жаданне, - паколькі я жыў не ў лепшай вёсцы, бачыў пакуты гэтых людзей, бачыў недахопы, бачыў, як яны жылі, - у мяне было вялікае жаданне ўзяць якую-небудзь тэрыторыю, гаспадарку, і гэтым людзям зрабіць нешта добрае", - прызнаўся Аляксандр Лукашэнка...
26 Май 2017
Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння маладзёжнага парламента рэспублікі
"Калі вы гэта хочаце зрабіць, я буду ўсяляк падтрымліваць. Я за, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Зрабіце хоць двухпалатны. Я абавязкова распараджуся, каб вас у пэўныя дні запускалі ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Працуйце"...
26 Май 2017
Парламенцкая дэлегацыя Тайланда наведае Беларусь
У праграме знаходжання - сустрэчы з кіраўніцтвам абедзвюх палат беларускага парламента, а таксама Міністэрства эканомікі (пры ўдзеле прадстаўнікоў Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў). З замежнымі гасцямі правядзе перагаворы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка...
26 Май 2017
Лукашэнка падпісаў указ аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі
Дакумент прадугледжвае развіццё ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку дзеючых у краіне комплексаў відэаназірання шляхам стварэння на аснове адзіных тэхнічных патрабаванняў цэнтралізаванай сістэмы маніторынгу. Асноўнай яе задачай вызначана назіранне за станам грамадскай бяспекі ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, прафілактыкі, выяўлення, раскрыцця і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, вышуку асоб, якія іх учынілі...
26 Май 2017
Лукашэнка: Заданні на ЦТ ужо ў гэтым годзе будуць поўнасцю адпавядаць школьнай праграме
"Мы сёння працуем над тэсціраваннем, каб яго наблізіць да школьнай праграмы. Ужо ў бягучым годзе новы міністр паабяцаў мне, што абсалютна ўсе тэсты будуць арыентаваны на школьныя праграмы. У гэтым годзе яны будуць абсалютна адпавядаць школьнай праграме", - запэўніў кіраўнік дзяржавы...
26 Май 2017
Лукашэнка расказаў школьнікам аб якасцях сапраўднага лідара і заклікаў цаніць час
Ён падкрэсліў, што лідарскія якасці патрэбны ў самых розных сферах, кіраванне краінай гэта ці канкрэтная вытворчасць. "Вы можаце быць лідарамі і ў працоўных калектывах. Сапраўдны лідар - гэта не толькі кіраўнік вялікага прадпрыемства, старшыня гар-, райвыканкама або кіраўнік урада і Прэзідэнт. Сапраўдны лідар - ён заўсёды лідар і ў калектыве. Вельмі спадзяюся, што вы і ёсць такія людзі"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі