Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Май 2017

Лукашэнка адзначае адсутнасць сістэмнага падыходу да адбору будучых спартсменаў

Лукашэнка адзначае адсутнасць сістэмнага падыходу да адбору будучых спартсменаў30 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка адзначае адсутнасць сістэмнага падыходу да адбору будучых спартсменаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў мясцовым органам улады забяспечыць абавязковы мінімум інвентару ў кожнай спартыўнай школе.

"Дзе сістэмны падыход да адбору будучых спартсменаў? Раней трэнеры абівалі парогі школ у пошуках таленавітых дзяцей. А цяпер нейкая незразумелая пасіўнасць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, патрабуе кардынальнага паляпшэння сітуацыя ў дзіцяча-юнацкім спорце. "Гэта - аснова асноў. Тут і здароўе нацыі, і спорт вышэйшых дасягненняў, - сказаў ён. - Ужо не першы год мне дакладваюць, што рэформа ў гэтай сферы вядзецца. Аднак канкрэтных вынікаў я не бачу".

"Калі мы абмежаваліся толькі скарачэннем колькасці навучальных устаноў, то гэта нікуды не варта. Дзяцей, якія займаюцца, стала менш, матывацыя дзіцячых трэнераў не палепшылася. Прагрэс ёсць толькі там, дзе працуюць ініцыятыўныя спецыялісты, фанаты сваёй справы", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён канстатаваў, што ў гэту сферу прыходзяць і прыватнікі, у тым ліку былыя спартсмены. Адкрыліся школы Максіма Мірнага па тэнісе, Аляксандры Наркевіч па мастацкай гімнастыцы, Настассі Сарокінай па шахматах і іншыя. "Вядома, гэта добра! Ім трэба дапамагаць. І арэнду не завышаць, і ўмовы чалавечыя для работы ствараць", - сказаў беларускі лідар.

Разам з тым ён заклікаў задумацца, чаму ў прыватныя школы ідуць ахвотна за грошы і нават "неперспектыўныя" знаходзяць сваё месца і паказваюць рэзультат, а ў дзяржаўных школах іх не бачаць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі