Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Май 2017

Лукашэнка падпісаў указ аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі

26 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч – БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў указ нумар 187 "Аб рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае развіццё ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку дзеючых у краіне комплексаў відэаназірання шляхам стварэння на аснове адзіных тэхнічных патрабаванняў цэнтралізаванай сістэмы маніторынгу.

Асноўнай яе задачай вызначана назіранне за станам грамадскай бяспекі ў мэтах забеспячэння грамадскага парадку, прафілактыкі, выяўлення, раскрыцця і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў, вышуку асоб, якія іх учынілі, і асоб, без вестак прапаўшых, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Для гэтага прадугледжваецца функцыянаванне ў сістэме маніторынгу праграмнага забеспячэння відэааналітыкі і спецыяльных дэтэктараў, што даюць магчымасць ажыццяўляць фіксацыю пэўных падзей. Плануецца стварэнне відэаархіва з магчымасцю пошуку неабходнай інфармацыі.

Плануецца аўтаматызаванае інфармаванне дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння бяспекі аб надыходзе падзей, што ўплываюць на грамадскую бяспеку. Правам атрымліваць інфармацыю, зафіксаваную сістэмай маніторынгу, надзяляюцца і іншыя суб'екты згодна з іх кампетэнцыяй.

Згодна з дакументам, МУС вызначаецца спецыяльна ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, каардынуючым дзейнасць дзяржорганаў і іншых арганізацый пры стварэнні, функцыянаванні і выкарыстанні сістэмы маніторынгу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі