Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Чэр 2017

Візіт парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Кітай запланаваны на восень

2 чэрвеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Восенню парламенцкая дэлегацыя Беларусі плануе наведаць Кітай. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні, прысвечаным падрыхтоўцы маючага адбыцца візіту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Восенню плануецца афіцыйны візіт у КНР беларускай парламенцкай дэлегацыі. Падрыхтоўчая работа ідзе. Але ёсць неабходнасць канкрэтызаваць асобныя палажэнні", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, вялікія надзеі звязаны з праектамі Міністэрства прамысловасці: "І па БелАЗе, і па "Гомсельмашы" ёсць напрацоўкі. У час, які застаўся да восені, іх трэба было б падцягнуць, каб у працэсе візіту падпісаць пагадненні. Заслугоўвае ўвагі работа брастаўчан, у першую чаргу "Савушкінага прадукту". Гэта і экспарт, і магазіны. З усіх абласцей нашай краіны менавіта Брэсцкая працуе даволі канкрэтна, напорыста", - сказаў спікер.

Ён падкрэсліў, што Кітай - стратэгічны партнёр Беларусі. "Створаны добры задзел. Трэба прама сказаць, што гэты задзел і тыя праекты, якія мы маем, створаны дзякуючы намаганням нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Другі ўзровень - беларускія дзяржорганы, лічу, крыху недацягваюць. Шмат фармалізму, шэраг пытанняў, якія агавораны і па якіх прыняты рашэнні на вышэйшым узроўні, вырашаюцца даволі доўга, не без праблем", - канстатаваў Міхаіл Мясніковіч.

Таксама ён выказаў незадаволенасць работай мясцовых органаў улады. "Рашэнні, якія прыняты кіраўніком дзяржавы па прыцягненні прамых замежных інвестыцый КНР, не выконвае ніводная вобласць і горад Мінск. Непаваротлівыя і прадпрыемствы. Таму трэба сур'ёзна папраўляць стан спраў, нейкіх неадольных перашкод тут няма", - заявіў спікер.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што неабходна падцягваць гандлёва-эканамічнае, рэгіянальнае супрацоўніцтва, парламенцкія кантакты: "Гэта аб'ектыўная неабходнасць. Мы бачым сур'ёзныя напрамкі, якія могуць быць рэалізаваны ў інтарэсах беларускай эканомікі, калі разумна выкарыстаць той патэнцыял, які сёння ёсць на вышэйшым палітычным узроўні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі