Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Чэр 2017

МЗС Беларусі і Расіі абмяркуюць сумесныя намаганні па павышэнні міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 4-5 чэрвеня наведае з рабочым візітам Расію для ўдзелу ў сумесным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расіі. Дыпламаты плануюць абмеркаваць у тым ліку сумесныя намаганні па павышэнні міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бакі разгледзяць актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж краінамі на двухбаковай аснове, а таксама на міжнароднай арэне. Асноўная ўвага будзе ўдзелена выкананню праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016-2017 гады, падыходы па фарміраванні аналагічнай праграмы на маючы адбыцца двухгадовы перыяд. Удзельнікі сустрэчы таксама абмяркуюць пытанні еўразійскай інтэграцыі, у тым ліку сумесныя намаганні, накіраваныя на павышэнне міжнароднага аўтарытэту ЕАЭС", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

У час калегіі будуць закрануты пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, у прыватнасці, каардынацыя падыходаў да выбудоўвання адносін з НАТА. Акрамя таго, парадак дня пасяджэння прадугледжвае абмеркаванне шырокага спектра пытанняў культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.

Плануецца, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падпішуць сумесную заяву з нагоды 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Таксама адбудзецца рабочая сустрэча Уладзіміра Макея з яго расійскім калегам Сяргеем Лаўровым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі