Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Чэр 2017

Беларусь і Кітай намецілі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы культуры

2 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Другое сумеснае пасяджэнне камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве прайшло ў Пекіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Беларускую частку камісіі ўзначаліў міністр культуры Барыс Святлоў, кітайскую - міністр культуры Ло Шуган.

Удзельнікі абмеркавалі стан двухбаковых абменаў і ўзаемадзеянне ў сферы культуры за перыяд пасля правядзення першага сумеснага пасяджэння камісіі, пытанні супрацоўніцтва паміж арганізацыямі культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, падвялі асноўныя вынікі правядзення абменных Дзён культуры. Акрамя таго, абмяняліся думкамі аб супрацоўніцтве ў сферы кіно і тэлебачання, у галіне бібліятэчнай, архіўнай справы і выдавецкай дзейнасці.

Міністр культуры Барыс Святлоў адзначыў важную ролю Цэнтра культуры Кітая ў Мінску і Цэнтра культуры Беларусі ў Пекіне ў пашырэнні культурных абменаў.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Кацярына Дулава выступіла з прапановай аб актывізацыі ўдзелу бакоў у міжнародных фестывалях і конкурсах мастацтваў.

Па выніках быў падпісаны пратакол другога сумеснага пасяджэння камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі