Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе: дата, выбарчая кампанія, кандыдаты, назіранне | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Выбары | Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе

Выбары Прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе

Дата выбараў Прэзідэнта Беларусі назначана на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 8 мая 2020 года. Асноўны дзень галасавання адбудзецца 9 жніўня 2020 г.
Дата выбараў Прэзідэнта Беларусі назначана на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 8 мая 2020 года. Асноўны дзень галасавання адбудзецца 9 жніўня 2020 г.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у жніўні 2020 года. Згодна з Канстытуцыяй, кіраўнік дзяржавы выбіраецца на пяць гадоў, і выбары павінны адбыцца ў нядзельны дзень не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта, перыяд работы якога адлічваецца з моманту інаўгурацыі.

Цяперашняя кампанія па выбарах Прэзідэнта – шостая ў гісторыі незалежнай Беларусі. Папярэднія выбары праходзілі:

  • 23 чэрвеня 1994 года (другі тур – 10 ліпеня)
  • 9 верасня 2001 года
  • 19 сакавіка 2006 года
  • 19 снежня 2010 года
  • 11 кастрычніка 2015 года

Дата выбараў Прэзідэнта Беларусі 2020 г.

Выбары кіраўніка дзяржавы назначаны на 9 жніўня 2020 года. Гэта дата зацверджана на праведзеным 8 мая пасяджэнні  Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах-2020 будзе праводзіцца з 4 па 8 жніўня.

Як адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, прэзідэнцкія выбары 2020 года будуць праходзіць у зусім асаблівых умовах з-за пандэміі каранавіруса. Змяненні закрануць усіх удзельнікаў кампаніі.

Выбарчая кампанія-2020: асноўныя этапы

Цэнтрвыбаркам Беларусі зацвердзіў каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта. Сярод асноўных этапаў галоўнай палітычнай кампаніі года традыцыйна:

  • утварэнне камісій па выбарах Прэзідэнта, участкаў для галасавання;
  • вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • інфармаванне выбаршчыкаў і перадвыбарная агітацыя;
  • галасаванне, устанаўленне рэзультатаў галасавання і падвядзенне вынікаў выбараў.

Усе ключавыя даты і тэрміны кожнага этапу выбарчай кампаніі-2020 вызначаны ў адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі і дзеючага Выбарчага кодэкса.  

Даведацца пра актуальныя навіны выбарчай кампаніі, азнаёміцца з афіцыйнымі лічбамі і данымі сацыяльных даследаванняў, прачытаць меркаванні экспертаў вы можаце ў сюжэце "Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі".

Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Беларусі

На галоўную пасаду ў краіне можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які мае выбарчае права і пастаянна пражывае ў Беларусі не менш як 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі.

Больш падрабязна аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі – тут.

20 мая 2020 г. ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

Пасля завяршэння важных этапаў перадвыбарнай гонкі – збору подпісаў і праверкі іх сапраўднасці, а таксама прадастаўлення прэтэндэнтамі неабходнага пакета дакументаў – 14 ліпеня 2020 г. кандыдатамі ў Прэзідэнты былі зарэгістраваны:

  • Андрэй Дзмітрыеў
  • Ганна Канапацкая
  • Аляксандр Лукашэнка
  • Святлана Ціханоўская
  • Сяргей Чэрачань

Назіранне за выбарамі ў Беларусі

Доступ для назірання за выбарамі адкрыты для грамадзян Беларусі, а таксама запрошаных прадстаўнікоў іншых дзяржаў і  міжнародных арганізацый, пры наяўнасці агаворанай парадкам дзейнасці наглядальнікаў акрэдытацыі.

У гэтым годзе наглядальнікаў абавяжуць выконваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па сацыяльным дыстанцыраванні і забеспячэнні сродкамі аховы.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі