Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2020

Прэзідэнцкія выбары-2020 у Беларусі

20 Май 2020

ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

ЦВК зарэгістравала 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі
Фота з архiва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам сёння завяршыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы Віктара Бабарыкі, які часова не працуе, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча, фермера Юрыя Ганцэвіча, індывідуальнага прадпрымальніка старшыні ПАГА "Рух "За Свабоду" Юрыя Губарэвіча, сустаршыні РДАГА "Гавары праўду" Андрэя Дзмітрыева, індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай, дырэктара ПТУП Наталлі Кісель, галоўнага бухгалтара ЖБСК нумар 791 Вольгі Кавальковай, выконваючага абавязкі старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова, Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, пенсіянера Уладзіміра Няпомняшчых, майстра перманентнага макіяжу і татуіроўкі Аляксандра Таболіча, Святланы Ціханоўскай, якая часова не працуе, індывідуальнага прадпрымальніка Валерыя Цапкалы, дырэктара ТАА "С58 Тэхналоджыс" Сяргея Чэрачня.

Такім чынам, збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння сваіх кандыдатаў будуць 15 ініцыятыўных груп. Пачаць работу яны змогуць 21 мая. Збор подпісаў прадоўжыцца па 19 чэрвеня ўключна. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі зборшчыкі павінны быць у медыцынскіх масках і пальчатках. Каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў.

Паралельна ў Беларусі прадаўжаецца фарміраванне выбарчых камісій. У склад тэрытарыяльных (усяго іх будзе створана 153) вылучаны 2171 чалавек. Найбольшую актыўнасць на гэтым этапе выбарчай кампаніі праявілі грамадскія аб'яднанні. Іх кандыдаты складаюць 60,2 працэнта агульнай колькасці прэтэндэнтаў (1307 чалавек). Групы грамадзян шляхам падачы заяў вылучылі 756 чалавек (34,8 працэнта), працоўныя калектывы прапанавалі 108 кандыдатур (4,97 працэнта).

Як паведамлялася, Палата прадстаўнікоў назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. У адпаведнасці з каляндарным планам вылучэнне кандыдатаў пройдзе з 20 чэрвеня па 4 ліпеня, рэгістрацыя - з 5 па 14 ліпеня. Пасля гэтага стартуе перыяд перадвыбарнай агітацыі. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 па 8 жніўня. Вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, згодна з планам павінен прайсці не пазней як у двухтыднёвы тэрмін, гэта значыць 23 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі