Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Лют 2015
Беларусь зацікаўлена ў стварэнні сумеснага з Індыяй прадпрыемства па вытворчасці лякарстваў
"Індыя мае магутную фармацэўтычную галіну. Мы сёння закупляем у іх вельмі шмат субстанцый для вытворчасці лякарстваў на беларускіх прадпрыемствах"...
13 Лют 2015
Мясніковіч прапануе асвоіць ліцэнзійную вытворчасць беларускіх тавараў у краінах Паўднёвай Азіі
"Гэтыя краіны хацелі б разглядаць Беларусь у якасці інвестара, у тым ліку як краіну, якая можа падзяліцца адпаведнымі ноу-хау, інтэлектуальным патэнцыялам"...
12 Лют 2015
Экспарт беларускіх тавараў у Францыю перасягнуў у 2014 годзе $100 млн
I Беларуска-французскі бізнес-форум, на які прыехалі кампаніі з больш як 15 гарадоў, што прадстаўляюць 10 рэгіёнаў Францыі, праходзіць сёння ў Мінску...
10 Лют 2015
Лукашэнка: Пытанні экспарту прадукцыі ў Кітай з'яўляюцца важнымі для Беларусі
Прэзідэнт адзначыў, што неабходна разгледзець магчымасць пашырэння паставак беларускіх тавараў у Кітай...
10 Лют 2015
Вакуумнае абсталяванне для кітайскай авіяцыі плануюць распрацаваць у Беларусі ў 2015 годзе
"Нядаўна мы атрымалі заказ галоўнага ўпраўлення ўзбраення і ваеннай тэхнікі нацыянальнай вызваленчай арміі Кітая"...
10 Лют 2015
Беларускія вучоныя плануюць у 2015 годзе запусціць вытворчасць электрарухавікоў для беспілотнікаў класа міні
У Беларусі лятаюць два беспілотнікі, створаныя ў НПЦ "БАК і тэхналогіі", яшчэ шэсць працуюць за мяжой...
10 Лют 2015
Беларусь і ЕС завяршылі праграму па бяспецы прадуктаў харчавання
"Дзякуючы рэалізацыі праграмы кампетэнтныя органы краіны, аператары харчовага бізнесу, іншыя арганізацыі атрымалі вельмі патрэбныя веды, азнаёміліся з сучаснымі еўрапейскімі тэхналогіямі арганізацыі і вытворчасці харчовай прадукцыі"...
10 Лют 2015
Першы ў Беларусі завод па перапрацоўцы адпрацаваных нафтапрадуктаў адкрыецца ў лютым
Пляцоўкай для новага прадпрыемства стала вытворчая база былога ваеннага гарадка плошчай амаль 14 га ў пасёлку Крупскі. Плануецца, што сучасны вытворча-тэхнічны комплекс зможа перапрацоўваць у год амаль 20 тыс. т адпрацаваных масел...
9 Лют 2015
Аэрапорт Мінск-1 будзе закрыты да 1 ліпеня 2015 года
Цяпер аэрапорт Мінск-1 выкарыстоўваецца для абслугоўвання бізнес-авіяцыі, ёсць паласа для авіярамонтнага завода...
5 Лют 2015
Вядучыя беларускія прадпрыемствы харчпрама прымуць удзел у выстаўцы "Прадэкспа" ў Маскве
Увазе наведвальнікаў гэтай адной з найбольш маштабных выставак у Расіі і ва Усходняй Еўропе будзе прадстаўлены шырокі спектр беларускіх харчовых тавараў па ўсіх тэматычных раздзелах з улікам змяненняў і тэндэнцый развіцця харчовага рынку...
4 Лют 2015
Расійскім інвестарам цікавы ў Беларусі рэстаранны бізнес, будаўніцтва і турызм
Расійская інвестыцыйная актыўнасць у дачыненні да Беларусі за апошнія паўгода ўзрасла. Самымі перспектыўнымі напрамкамі Аляксандр Альшэўскі лічыць рэстаранны бізнес, будаўніцтва, інжынерную інфраструктуру, сістэму энергазберажэння і турызм...
4 Лют 2015
Прэтэнзіі да якасці беларускай прадукцыі абсурдныя
Эксперт лічыць, што некаторыя складанасці з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію цалкам пераадольныя і не маюць доўгатэрміновага характару...
4 Лют 2015
Косінец лічыць, што комплекс "Мінск-Мір" можа быць пабудаваны за 5 гадоў
Аляксандр Косінец паставіў задачу перагледзець інвестыцыйны дагавор, тэрміны будаўніцтва і максімальна выканаць усе работы на працягу 2015-2020 гадоў з тым, каб ужо да 2025 года комплекс прыносіў фінансавую аддачу...
4 Лют 2015
Новыя паклады нафты адкрыты ў Гомельскай вобласці
Фантанны прыток нафты быў атрыманы на Рэчыцкім радовішчы ў выніку бурэння разведачнай свідравіны нумар 202 на ўсходнім блоку ланска-старааскольскіх пакладаў на глыбіні 2826-2870 м...
4 Лют 2015
Латвійская ГПП у 2015 годзе плануе арганізаваць два буйныя візіты бізнесменаў у Беларусь
Асабістым сустрэчам папярэднічае штодзённая работа і пастаяннае ўзаемадзеянне...
3 Лют 2015
Макей і Баўэр абмеркавалі тэму стварэння ў Заслаўі завода па выпуску абсталявання па водаачыстцы
У час сустрэчы бакі абмеркавалі рэалізуемыя амерыканскай кампаніяй камерцыйныя праекты ў Беларусі...
3 Лют 2015
ДКНТ Беларусі плануе пачаць у 2015 годзе сумесны праект у галіне робататэхнікі з вучонымі Японіі і Рэспублікі Карэя
"Робататэхніка - гэта тэхналогіі, якія аб'ядноўваюць шмат напрамкаў. Каб стварыць робата, неабходна праграмнае забеспячэнне, якое ў Беларусі робяць вельмі добра"...
2 Лют 2015
У Беларусі стартуюць продажы аўтамабіляў Peugeot уласнай зборкі
Зборка тэхнікі ажыццяўляецца на прамысловых магутнасцях завода "Юнісан", размешчанага ў вёсцы Абчак за 10 км ад Мінска. Продажы аўтамабіляў праводзяцца праз дылерскія цэнтры Peugeot і Citroen у Беларусі...
30 Стд 2015
Рэгуляванне крэдытнай актыўнасці ў Беларусі будзе ісці на рыначных прынцыпах
"Банкі павінны ажыццяўляць крэдытаванне зыходзячы з наяўнасці рэальных крыніц фінансавання і адсутнасці рэсурснай падтрымкі з боку Нацыянальнага банка"...
30 Стд 2015
Лукашэнка: Рэалізацыя праекта па стварэнні індустрыяльнага парка "Вялікі камень" можа прынесці мільярдныя даходы
"Калі мы рэалізуем гэты праект, тады ў нас не будзе праблем ні з золатавалютнымі рэзервамі, ні з падтрыманнем курса нацыянальнай валюты", - лічыць кіраўнік дзяржавы...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі