Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Стд 2015

Рэгуляванне крэдытнай актыўнасці ў Беларусі будзе ісці на рыначных прынцыпах

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгуляванне крэдытнай актыўнасці ў Беларусі будзе ісці на рыначных прынцыпах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка па выніках пашыранага пасяджэння праўлення Нацбанка.

У Нацбанку нагадалі, што з 1 лютага 2015 года будуць адменены ўсе прамыя абмежаванні на крэдытаванне эканомікі. "Рэгуляванне крэдытнай актыўнасці будзе ісці на рыначных прынцыпах на аснове агульнапрынятага рыначнага інструментарыю", - сказалі ва ўпраўленні Нацбанка.

"Пры вызначэнні сваіх планаў па крэдытаванні банкам трэба кіравацца, перш за ўсё, неабходнасцю забеспячэння збалансаванасці актываў і пасіваў, складаючы з гэтай мэтай на рэгулярнай аснове прагнозы дынамікі актываў і пасіваў, распрацаваныя з улікам асноўных макраэканамічных паказчыкаў", - дадалі ва ўпраўленні.

Урад і Нацбанк сумесна з банкамі вызначылі параметры крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў. "Банкі павінны ажыццяўляць крэдытаванне зыходзячы з наяўнасці рэальных крыніц фінансавання і адсутнасці рэсурснай падтрымкі з боку Нацыянальнага банка. Пры гэтым кіраўнікі банкаў будуць несці персанальную адказнасць за ўзгадненне праектаў аб крэдытаванні дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў без наяўнасці адпаведных крыніц фінансавання", - падкрэслілі ў Нацбанку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі