У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2015

Латвійская ГПП у 2015 годзе плануе арганізаваць два буйныя візіты бізнесменаў у Беларусь

4 лютага, Рыга /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Латвійская гандлёва-прамысловая палата ў 2015 годзе плануе арганізаваць наведванне Беларусі для дзвюх буйных дэлегацый бізнесменаў з Латвіі. Аб гэтым паведаміў журналістам у гарадской думе Ліепаі саветнік праўлення па рэгіянальных пытаннях Латвійская ГПП Гіртс Кронбергс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 2015 год запланавана, што дзве сур'ёзныя дэлегацыі прыбудуць у Беларусь з Латвіі. У госці мы таксама чакаем як мінімум адну дэлегацыю з вашай краіны", - сказаў прадстаўнік палаты. Пры гэтым ён адзначыў, што асабістым сустрэчам папярэднічае штодзённая работа і пастаяннае ўзаемадзеянне.

У кастрычніку 2014 года прадстаўнікі дзелавых колаў Латвіі прыязджалі ў Беларусь. "Мы цесна працуем з усімі рэгіёнамі. Я заключаў дагаворы з усімі рэгіянальнымі аддзяленнямі БелГПП. Мы прывозім дэлегацыі з тым, каб даведацца пра Беларусь, у Мінск, Гомель, Віцебск, Брэст, праводзім кантактна-кааперацыйныя біржы", - рэзюмаваў саветнік.

Сёння завяршаецца візіт у Латвію беларускіх журналістаў, у час якога праходзяць сустрэчы з гарадскімі ўладамі Ліепаі, Елгавы. Мерапрыемства арганізавана пры садзейнічанні пасольства Латвіі ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску