У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Лют 2015

Першы ў Беларусі завод па перапрацоўцы адпрацаваных нафтапрадуктаў адкрыецца ў лютым

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ў Беларусі завод па перапрацоўцы адпрацаваных нафтапрадуктаў адкрыецца ў лютым у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Таццяна Бранцэвіч.

Пляцоўкай для новага прадпрыемства стала вытворчая база былога ваеннага гарадка плошчай амаль 14 га ў пасёлку Крупскі. Плануецца, што сучасны вытворча-тэхнічны комплекс зможа перапрацоўваць у год амаль 20 тыс. т адпрацаваных масел, на прадпрыемстве будзе наладжаны выпуск базавых масел 1-й і 2-й групы, вакуумнага газойлю.

Будаўніцтва завода было пачата ЗТАА "ДВЧ-Менеджмент" у 2013 годзе, праект рэалізуецца з прыцягненнем кіпрскіх інвестыцый. У стварэнне вытворчасці ўжо ўкладзена амаль $6 млн.

Адкрыццё новага прадпрыемства дасць магчымасць наладзіць збор і рацыянальнае выкарыстанне адпрацаваных масел, а таксама прадухіліць негатыўнае ўздзеянне адходаў на навакольнае асяроддзе. Вытворчасць будзе практычна безадходнай, аналагаў новаму прадпрыемству на постсавецкай прасторы пакуль няма.

Яшчэ адзін перспектыўны праект, які разлічваюць рэалізаваць у Крупскім раёне, - стварэнне на базе торфабрыкетнага прадпрыемства "Туршоўка" новай вытворчасці грануляванага торфу. "Па выніках маніторынгу было вынесена рашэнне, што гэта адзінае ў краіне прадпрыемства, якое поўнасцю падыходзіць для рэалізацыі такога праекта. Аб тэрмінах будаўніцтва гаварыць пакуль рана, цяпер удакладняюцца ўсе неабходныя дэталі для прыняцця канчатковага рашэння", - растлумачылі спецыялісты райвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску