Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Feb 2015

Новыя паклады нафты адкрыты ў Гомельскай вобласці

4 лютага, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Спецыялісты вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" адкрылі ў Гомельскай вобласці новыя паклады нафты. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Фантанны прыток нафты быў атрыманы на Рэчыцкім радовішчы ў выніку бурэння разведачнай свідравіны нумар 202 на ўсходнім блоку ланска-старааскольскіх пакладаў на глыбіні 2826-2870 м. Пачатковы дэбіт свідравіны склаў амаль 100 т нафты ў суткі. Новыя паклады выяўлены на этапе даразведкі ўжо раней распрацоўваемых радовішчаў. Бурэнне свідравіны планавалася зыходзячы з вынікаў навукова-даследчых пошукаў маладых вучоных БелНДПІнафта і было пачата ў жніўні 2014 года.

Праектная глыбіня свідравіны па ствале склала 2875 м, выяўленая нафтанасычаная магутнасць пласта - 21,1 м, пластавы ціск адпавядае пачатковаму - 27,1 МПа. Паводле аператыўных падлікаў, патэнцыяльныя геалагічныя запасы новых пакладаў складаюць 1048 тыс. т, з іх здабываемыя - 315 тыс. т.

Цяпер вядзецца падрыхтоўка да пастаноўкі гэтых запасаў на дзяржаўны баланс, а таксама ўключэння іх у распрацоўку Рэчыцкага радовішча. Зыходзячы з вынікаў вертыкальнага сейсмічнага прафілявання і ацэнкі работы свідравіны нумар 202, намечаны і размешчаны праектны фонд на гэтым блоку - плануецца бурэнне чатырох здабыўных і адной нагнятальнай свідравіны.

Адкрыццё новых пакладаў яшчэ раз пацвярджае, што пры ўсёй вывучанасці геалогіі Рэчыцкага радовішча яго рэсурсная база вычарпана не да канца. Акрамя таго, гэты вынік можна ацаніць як паспяховую спробу сіл сумеснага беларуска-італьянскага праекта - першай эшалоннай буравой устаноўкі "Дрылмек" - "Сейсматэхніка", прызначанай для куставога бурэння. Менавіта "эшалонкай" была прабурана свідравіна, на якой атрыманы прыток нафты.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Венесуэлы, Эквадора.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі