Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2015

Аэрапорт Мінск-1 будзе закрыты да 1 ліпеня 2015 года

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аэрапорт Мінск-1, на месцы якога плануецца пабудаваць эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Мір", будзе закрыты да 1 ліпеня 2015 года. Аб гэтым напярэдадні ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер аэрапорт Мінск-1 выкарыстоўваецца для абслугоўвання бізнес-авіяцыі, ёсць паласа для авіярамонтнага завода. "Аэрапорт будзе закрывацца ў гэтым годзе да 1 ліпеня, але авіярамонтны завод яшчэ будзе працаваць і частку паласы задзейнічаюць для пасадкі самалётаў, якія будуць прыходзіць на рамонт", - расказаў Андрэй Шорац.

Перад будаўніцтвам комплексу "Мінск-Мір" трэба знесці вялікую колькасць будынкаў і збудаванняў, перанесці сеткі. Паводле сталічнага мэра, інвестар прадставіў ужо канцэптуальны план забудовы. Вызначаны першыя тры кварталы: што там будзе будавацца, якія сеткі неабходны, якія аб'екты трэба выносіць у першую чаргу. Складзены графікі, якія будуць зацверджаны на наступным тыдні.

Андрэй Шорац закрануў таксама будаўніцтва яшчэ аднаго знакавага для Мінска аб'екта - транспартнай развязкі на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава і офіснага будынка "Газпрама". "Цяпер актыўна працуем з "Газпрамам" па долевым фінансаванні. Думаю, у бліжэйшы час аб'ёмы работ тут будуць значна павялічаны", - сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі