Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Стд 2016
Беларусь і Расія створаць сумесны інжынірынгавы цэнтр па станкабудаванні
Рашэнне аб стварэнні цэнтра было прынята на нядаўна праведзенай калегіі міністэрстваў прамысловасці дзвюх краін, праінфармаваў Рыгор Рапота. Гэта вельмі перспектыўная тэма, і дзяржсакратар абмяркоўвае з беларускімі і расійскімі спецыялістамі іх бачанне рэалізацыі гэтай ідэі...
18 Стд 2016
Прапановы па карэкціроўцы праграмы развіцця Беларусі на пяцігоддзе будуць падрыхтаваны ў студзені
Пры гэтым міністр звярнуў увагу на сацыяльную арыентаванасць праграмы, запэўніўшы, што нават у выпадку ўразання датацый для рэальнага сектара эканомікі не пацерпяць такія сферы, як адукацыя і ахова здароўя, захаваецца сацыяльная абарона для малазабяспечаных грамадзян, пенсіянераў...
16 Стд 2016
Перспектывы інвестыцый у парк "Вялікі камень" прадстаўлены на форуме ў Шанхаі
Генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Валерый Мацэль таксама запрасіў удзельнікаў форуму далучыцца да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей, з якімі правінцыя Цзянсу падтрымлівае дружалюбныя сувязі...
15 Стд 2016
Мінэканомікі і ЕБРР абмеркавалі магчымасці пашырэння супрацоўніцтва на 2016-2019 гады
У рамках місіі па падрыхтоўцы новай стратэгіі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) для Беларусі на 2016-2019 гады першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі правёў сустрэчу з дэлегацыяй ЕБРР...
14 Стд 2016
Беларусь і ЕБРР нацэлены на пашырэнне колькасці праектаў у інфраструктурным сектары
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага з дэлегацыяй ЕБРР на чале з кіруючым дырэктарам па краінах Усходняй Еўропы і Каўказа Франсісам Маліжам...
11 Стд 2016
Мінфін у 2016 годзе плануе размясціць на ўнутраным рынку валютныя дзяржаблігацыі на $450 млн
Аблігацыі 204-га выпуску (для юрыдычных і фізічных асоб на суму $100 млн) і 205-га выпуску (для юрыдычных асоб на суму $50 млн) пачнуць размяшчацца 15 студзеня праз біржу дзяржаўных валютных аблігацый...
11 Стд 2016
Снапкоў: Інвестыцыі ў Віцебскую вобласць за 5 гадоў павінны скласці не менш як $2,5 млрд
"Толькі такі падыход знізіць вельмі вострую залежнасць вобласці ад работы нафтахімічнага комплексу, дасць магчымасць забяспечыць рост сярэдняй заработнай платы і даходаў насельніцтва", - упэўнены намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта...
11 Стд 2016
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады будзе шырока абмяркоўвацца з экспертамі
Праграма рыхтавалася ў сярэдзіне 2015 года, з таго часу базавыя макраэканамічныя ўмовы сур'ёзна змяніліся. У сувязі з гэтым дакумент неабходна актуалізаваць...
11 Стд 2016
Беларусь разлічвае пачаць новую праграму з МВФ у студзені-лютым
Васіль Мацюшэўскі нагадаў, што нядаўна ў Беларусі працавала чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду. Падрыхтавана бачанне новай праграмы пашыранага фінансавання, заставалася адно прынцыповае пытанне - тарыфаў ЖКГ...
10 Стд 2016
Сусветны банк захаваў прагноз па росце ВУП Беларусі ў 2017 годзе
Згодна з дакладам, у 2016 годзе эксперты чакаюць зніжэння ВУП на 0,5 працэнта. У 2017 і 2018 гадах чакаецца аднаўленне росту ВУП на 1 працэнт штогод (такія ж тэмпы росту эксперты Сусветнага банка агучылі ў лістападзе 2015 года на прэзентацыі эканамічнага агляду па Беларусі)...
6 Стд 2016
Беларусь настойвае на поўнай адмене выключэнняў і абмежаванняў у гандлі ўнутры ЕАЭС
"З 1 студзеня 2015 года ўступіў у дзеянне Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), членамі якога на працягу года сталі Арменія і Кыргызстан. Беларусі выпала ганаровая і адказная місія першай прыняць старшынства ў кіруючых органах ЕАЭС"...
31 Снж 2015
Лукашэнка падпісаў закон аб бюджэце на 2016 год
Ключавымі мэтамі развіцця Беларусі ў 2016 годзе будуць з'яўляцца забеспячэнне росту і дыверсіфікацыі экспарту, стварэнне новых рабочых месц, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай уласнасці...
30 Снж 2015
Амаль $52 млн крэдыту Эксімбанка Кітая плануецца прыцягнуць на мадэрнізацыю Аршанскага льнокамбіната
Ільготны пакупніцкі крэдыт Экспартна-імпартнага банка (Эксімбанка) Кітая ў памеры $51 млн 834,7 тыс. тэрмінам на 15 гадоў будзе прыцягнуты ў 2015-2017 гадах на другі этап мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната...
30 Снж 2015
Лукашэнка адзначае важнасць таго, што да акцыі "Нашы дзеці" далучыліся бізнесмены
"У нас столькі бізнесменаў, проста багатых людзей, якія дзеляцца сваім дабром, грашамі. Ідуць з падарункамі ў дзіцячыя дамы, школы, інтэрнаты, да старых, хворых. Вось так і павінна быць у сапраўднай дзяржаве. Тады ніякія крызісы не страшныя"...
29 Снж 2015
Беларусь вызначыла квоты дазволаў для замежных перавозчыкаў у 2016 годзе
Дазволы на праезд будуць выдадзены 45 дзяржавам. У 2016 годзе павялічыцца ў параўнанні з планам на 2015-ы колькасць дазволаў для грузавога транспарту Грузіі (з 800 да 2 тыс.), Азербайджана (з 700 да 800), Балгарыі (з 6,3 тыс. да 6,7 тыс.), Ірана (з 400 да 650)...
29 Снж 2015
Беларусь паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты з 1 студзеня
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе паніжана з $88,4 да $ 73,3 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $75,1 да $52 за 1 т, на таварныя бензіны - з $68,9 да $44,7 за 1 т...
28 Снж 2015
Інвестпартфель Сусветнага банка ў Беларусі можа быць павялічаны
Адпаведныя дамоўленасці абмяркоўваліся ў час сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кімам...
23 Снж 2015
У Бангладэш плануецца стварыць сетку сэрвісных цэнтраў па абслугоўванні тэхнікі "Амкадор"
"Палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі Беларусі і Бангладэш устойліва развіваюцца. Так, цяпер падпісваецца дагавор на пастаўку амаль 700 адзінак тэхнікі "Амкадор" на агульную суму прыкладна $50 млн"...
22 Снж 2015
Беларусь, Расія і Казахстан выпрацавалі папярэдні механізм па кантролі за ўкраінскім транзітам
"Выпрацаваны папярэдні механізм, які дасць магчымасць поўнасцю кантраляваць патокі грузаў з Украіны праз Беларусь або Расійскую Федэрацыю ў Казахстан пры поўным канваіраванні гэтых грузаў і поўнай няздольнасці якім-небудзь чынам утойваць рэальнае паступленне ўкраінскіх тавараў на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі пад маркай транзіту"...
22 Снж 2015
Аўтавытворцы Італіі вывучаюць магчымасці прысутнасці ў Беларусі з прыцэлам на рынак ЕАЭС
Італія з'яўляецца партнёрам Беларусі ў Еўрапейскім саюзе, узаемадзеянне актыўна развіваецца па шэрагу напрамкаў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі