Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Снж 2015

Беларусь вызначыла квоты дазволаў для замежных перавозчыкаў у 2016 годзе

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вызначыла квоты дазволаў для замежных перавозчыкаў у 2016 годзе. Адпаведная пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый нумар 57 ад 14 снежня 2015 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дазволы на праезд будуць выдадзены 45 дзяржавам. У 2016 годзе павялічыцца ў параўнанні з планам на 2015-ы колькасць дазволаў для грузавога транспарту Грузіі (з 800 да 2 тыс.), Азербайджана (з 700 да 800), Балгарыі (з 6,3 тыс. да 6,7 тыс.), Ірана (з 400 да 650) і іншых краін. Зменшыцца колькасць дазволаў для грузавога транспарту Літвы (са 106 тыс. да 96 тыс.), Арменіі (з 300 да 200).

Колькасць дазволаў на праезд грузавога транспарту застанецца на ўзроўні планаў 2015 года для Украіны (28 тыс. дазволаў), Латвіі (11,5 тыс.), Польшчы (142 тыс.). Акрамя таго, ранейшымі застануцца квоты для Вялікабрытаніі (300 дазволаў), Іарданіі, Ірландыі і Лівана (па 50), Кіпра (120) і шэрага іншых краін.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2016 года.

Колькасць дазволаў на праезд аўтатранспартных сродкаў замежных дзяржаў па тэрыторыі Беларусі вызначаецца штогод. На працягу года іх колькасць пры неабходнасці можа быць павялічана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі