У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Снж 2015

Аўтавытворцы Італіі вывучаюць магчымасці прысутнасці ў Беларусі з прыцэлам на рынак ЕАЭС

22 снежня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Аўтавытворцы Італіі вывучаюць магчымасці прысутнасці ў Беларусі з прыцэлам на ўвесь рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, паведаміў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА Аляксандр Гур'янаў, назначаны сёння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Італьянскай Рэспубліцы, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый па сумяшчальніцтве.

Італьянскі бок таксама актыўна цікавіцца інфраструктурнымі праектамі ў Беларусі, у сельскагаспадарчай галіне, адзначыў Аляксандр Гур'янаў. "І не забываем пра малы і сярэдні бізнес. Амаль 97 працэнтаў італьянскай эканомікі - гэта малыя і сярэднія прадпрыемствы, таму з імі, зразумела, будзем трымаць кантакты, і ў тым ліку на ўзроўні рэгіёнаў актыўна развіваць супрацоўніцтва", - сказаў ён.

Італія з'яўляецца партнёрам Беларусі ў Еўрапейскім саюзе, узаемадзеянне актыўна развіваецца па шэрагу напрамкаў. "Мы зацікаўлены з такімі краінамі, як Італія, развіваць у прыярытэтным парадку эканамічнае ўзаемадзеянне", - адзначыў Аляксандр Гур'янаў. Дыпламат звярнуў увагу, што за апошнія гады крыху знізіўся ўзаемны тавараабарот. "Таму даручэнне Прэзідэнта прамое - актыўна рэалізоўваць сумесныя праекты, развіваць гандаль і не забываць іншыя напрамкі", - сказаў ён.

Беларусь прымала актыўны ўдзел у Сусветнай выстаўцы - 2015 у Мілане. Паводле слоў Аляксандра Гур'янава, цяпер стаіць задача пераводзіць напрацаваныя кантакты ў практычную плоскасць, атрымліваючы вынікі для Беларусі.

Гаворачы аб сумесных праектах, дыпламат падкрэсліў, што ў бакоў "ідзе даволі сур'ёзнае супрацоўніцтва". Так, у гэтым годзе з удзелам кіраўніка беларускай дзяржавы адкрывалася вытворчая лінія на Беларускім металургічным заводзе, дзе асноўным падрадчыкам і партнёрам выступала італьянская кампанія Danieli.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс